Алаіс Гітлер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алаіс Гітлер (ням.: Alois Hitler; 7 чэрвеня 1837, Штронес — 3 студзеня 1903, Лінц) — аўстрыйскі мытны чыноўнік, бацька і стрыечны дзед (па лініі маці) Адольфа Гітлера.
Remove ads
Паходжанне
Алаіс Шыкльгрубер нарадзіўся 7 чэрвеня 1837 года ў вёсачцы Штронес пад Дэлерсхаймам у 42-гадовай незамужняй сялянкі Марыі Ганны Шыкльгрубер. Дзіця атрымала прозвішча сваёй маці, бо ў дакуменце аб хрышчэнні дзіцяці поле з імем бацькі не было запоўнена і стаяла пазнака «незаконнанароджанае».
Алаіс, будучы банкартам, да 1876 года насіў прозвішча сваёй маці Марыі Ганны Шыкльгрубер (ням.: Schicklgruber). Праз пяць гадоў пасля нараджэння Алаіса Марыя Шыкльгрубер выйшла замуж за млынара Ёгана Георга Гідлера (Hiedler), які правёў усё жыццё ў беднаце і не меў уласнага дому. У 1876 годзе тры чалавекі пасведчылі, што памерлы ў 1857 годзе Гідлер быў бацькам Алаіса, што дазволіла апошняму змяніць прозвішча[6]. Змена напісання прозвішча на «Гітлер» меркавана была выклікана апіскай святара пры запісе ў «Кнігу рэгістрацыі нараджэнняў». Сучасныя даследчыкі лічаць імаверным бацькам Алаіса не Гідлера, а яго брата Ёгана Непамука Гютлера, які ўзяў Алаіса да сябе ў дом і гадаваў яго[6][7][8].
Remove ads
Даследаванне асобы
На думку вядомага філосафа і псіхолага Эрыха Фрома, выкладзенай у яго знакамітай манаграфіі «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці », Алаіс Гітлер быў фігурай значна менш сімпатычнай, чым яго жонка Клара. У той жа час Фром называе яго «жыццялюбам», адзначаючы яго працавітасць, цярпімасць і лібералізм, а яго прыхільнасці да алкаголю і жанчын лічыць умеранымі. Нягледзячы на яго шматлікія недахопы, спробы адлюстраваць Алаіса жорсткім тыранам і растлумачыць характар Адольфа Гітлера цяжкім дзяцінствам і жорсткасцю бацькі не адпавядаюць рэчаіснасці.
Remove ads
Адлюстраванне ў мастацтве
- У фільме Крысціяна Дзюгея пра прыход Адольфа Гітлера да ўлады «Гітлер: Узыходжанне д’ябла » (англ.: Hitler: The Rise of Evil) ролю Алаіса Гітлера выканаў брытанскі акцёр Ен Хог.
- У рамане Нормана Мейлера «Лясны замак » пра юнацтва Адольфа Гітлера аўтар гіпербалізуе заганы ўсіх членаў сям’і Гітлер, у прыватнасці, выводзіць Алаіса як паталагічнага бабніка, якому яго ўласная дачка нарадзіла сына Адольфа.
- Фільм Кірыла Сафонава «Чацвёрты».
- Серыял «Змрочная зона », 5-я серыя: «Калыска цемры» (2002)
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #1187532568 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.
- Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.
- Geni.com — 2006.
- Davidson, Eugene. The making of Adolf Hitler: the birth and rise of Nazism. — University of Missouri Press , 1997. — P. 4-6. — 419 p. — ISBN 978-0-8262-1117-0. (англ.)
- Вернер Мазер. Адольф Гитлер. Ростов н/Д: Феникс, 1998. — 608 с. — (След в истории). — 5-222-004595-X
- Alan Bullock (1991). Hitler: a Study in Tyranny(англ.). New York: Harper & Raw. (англ.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads