Алег Іванавіч Карповіч
Беларускі прапагандыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Іванавіч Карповіч (31 ліпеня 1960, Ляхавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік, аглядальнік, карыкатурыст і мастак газеты «СБ. Беларусь сегодня», прапагандыст[1] рэжыму Лукашэнкі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 31 ліпеня 1960 года ў Ляхавічах Брэсцкай вобласці.
Да 15 гадоў жыў у Слоніме, дзе скончыў сярэднюю і музычную школу[2].
Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава, аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Пачаў браць удзел у мастацкіх выстаўках з 1980-х гадоў. Першая карыкатура ў газеце «Знамя юности» была апублікавана ў 1984 годзе. З таго часу супрацоўнічае з перыядычнымі выданнямі і кніжнымі выдавецтвамі Беларусі як аўтар і карыкатурыст. Працаваў у часопісах «На экранах Беларуси», «Пралеска». Супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Свободные новости». Быў удзельнікам мастацкай суполкі «Пагоня»[3][2], блізкай да Беларускага народнага фронту[4][5].
У 1994 годзе быў аўтарам адной з першых карыкатур на першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку[6].
У 2000—2001 гадах удзельнічаў у палітычных мастацкіх выстаўках з крытыкай палітыкі Лукашэнкі[7] і акцыях пратэсту мастакоў супраць цэнзуры[8].
Прапагандысцкая дзейнасць
Нягледзячы на мінулую блізкасць да беларускага адраджэнскага і дэмакратычнага руху, Карповіч вядомы найперш як аглядальнік і карыкатурыст у рэдакцыі газеты «СБ. Беларусь сегодня», дзе займаецца дыскрэдытацыяй праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі, адпрацоўкай лініі прапаганды і апраўданнем палітыкі рэжыму. Аўтар стварае ілюстрацыі да калонак і кніг такіх прапагандыстаў, як Андрэй Мукавозчык, Людміла Гладкая і Юрый Церах[9].
У сваіх карыкатурах часу пратэстаў 2020—2021 года і наступнага палітычнага крызісу займаецца дыскрэдытацыяй пратэстоўцаў і простымі абразамі дзеячаў дэмакратычнага руху і беларускіх нацыянальных сімвалаў[10][11][12]. На круглым стале аб ролі кнігі з удзелам дзеячаў прапаганды і супрацоўнікаў сілавых структур у 2022 годзе заявіў, што не трэба баяцца абразіць, а таксама позваў за абразы ў суд, бо «ідзе мардабой, вулічныя баі, хто ўдзельнічаў — той ведае. І наогул ідзе вайна, дзе кнігі — гэта зброя»[13].
Remove ads
Творчасць
Займаецца скульптурай і плакатам, партрэтам, сяброўскім шаржам і карыкатурай. Карыкатуры і партрэты аўтарства Алега Карповіча сумяшчаюць у сабе гратэск, іронію.
Узнагароды
Узнагароджаны знакам «Выдатнік друку», прэміяй Міжнароднага конкурсу экслібрыса ў г. Сінт-Нікласе (Бельгія).
Атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за 2021 год у складзе аўтарскага калектыву Выдавецкі дом «Беларусь сёння». Атрыманую ўзнагароду Алег Карповіч ацаніў значна лепшай за Нобелеўскую:
Асабліва сёння, калі мы зразумелі, што такое цяперашняя Нобелеўка. Наша прэмія Прэзідэнта нашмат чысцей, нават параўнаць немагчыма з нобелеўскімі мільёнамі. Для мяне гэта самая высокая ўзнагарода, да таго ж беларускія карыкатурысты ніколі раней яе не ганараваліся. Супрацоўніцтва з Людмілай Гладкай і Юрыем Цераховічам у нас склалася яшчэ ў першыя дні жніўня 2020 года. Мы адразу зразумелі, што адбываецца і пачалі працаваць. Падзеі тых дзён паказалі, што палітычная карыкатура сёння вельмі патрэбная, і, думаю, яна не сыдзе з газетных старонак: без яе вастрыні зараз проста не абысціся.[14]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads