Алег Іванавіч Шкабара

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Шкабара (нар. 15 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Астравец».

Хуткія факты Алег Шкабара, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў клубе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сезоне з’ехаў у Расію ў маскоўскае «Дынама», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клуба правёў 4 матчы (у тым ліку 2 у Кубку). З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноў за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасля гуляў за клуб «Гомель», екацярынбургскі «Урал». З 2008 па 2010 гады Алег Шкабара выступаў за мінскае «Дынама».

У студзені 2011 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[3]. Другую палову сезона 2012 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клуба. Пачынаў сезон на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, пасля замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сезоне 2014. У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У сезонах 2015—2016 заставаўся капітанам каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы з-за траўм.

У лютым 2017 года стала вядома, што Шкабара стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[5]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сам пасля гэтага пакінуў каманду.

У лютым 2018 года зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клубам[6]. Пазней далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7] і пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў рэчыцкі клуб у ліпені 2018 года, а ў жніўні стаў іграком клуба «Маладзечна», у складзе якога выступаў да канца 2019 года, зрэдку з’яўляючыся на полі. У верасні 2020 года далучыўся да «Мёраў» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці[8].

У лютым 2021 года заняў пасаду старшага трэнера ў «Астраўцы»[9].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads