Алена Васільеўна Глінская

(пам. 1538) вялікая княгіня маскоўская, жонка Васіля III From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Васільеўна Глінская
Remove ads

Алена Васільеўна Глінская (руск.: Елена Васильевна Глинская; каля 1508 — 4 красавіка 1538[4], паводле іншых звестак 13.4.1538[5]) — вялікая княгіня Маскоўская, другая жонка маскоўскага вялікага князя Васіля Іванавіча, маці Івана Грознага, кіраўніца дзяржавы ў час яго маленства (1533-38)[5].

Хуткія факты Алена Васільеўна Глінская, Вялікая княгіня Маскоўская ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне

Дачка князя Васіля Львовіча з літоўскага роду Глінскіх і яго жонкі Ганны Якшыч  (руск.), якая была родам з Сербіі.

Глінскія, вядомыя па дакументах з 1437, лічылі, што паходзяць ад татарскага цемніка  (руск.) Мамая, унукі якога нібыта атрымалі як удзел горад Глінск.

Дзядзька Алены, князь Міхаіл Львовіч, быў буйным дзяржаўным дзеячам вялікага княства Літоўскага. Пасля паразы бунту Глінскіх бег разам з сваякамі ў Маскву. Сярод бежанцаў была і юная Алена.

Шлюб

Thumb
Васіль III уводзіць у палац нявесту сваю, Алену Глінскую. Карціна Клаўдзія Лебедзева  (руск.)

У 1526 годзе Алена Глінская была абраная нявестай вялікага князя Васіля III, які развёўся з першай жонкай  (руск.) з прычыны адсутнасці ў яе дзяцей. Алена нарадзіла Васілю дваіх сыноў — Івана і Юрыя  (руск.). У 1533 годзе яна заўдавела.

Праўленне

Пасля смерці свайго мужа ў снежні 1533 Алена Васільеўна фактычна здзейсніла пераварот, адхіліўшы ад улады назначаных апошняй воляй яе мужа семярых апекуноў (рэгентаў), у тым ліку роднага брата мужа  (руск.) і свайго дзядзьку, і зрабілася кіраўніцай Вялікага Княства Маскоўскага. Такім чынам, яна стала першай пасля вялікай княгіні Вольгі (калі не лічыць Соф’ю Вітаўтаўну, улада якой у шматлікіх рускіх землях па-за Маскоўскага княства была фармальнай) кіраўніцай адзінай рускай дзяржавы.

Не карысталася сімпатыямі баяр, як жанчына не маскоўскіх, а еўрапейскіх нораваў і выхавання[6]. Бліжэйшым саюзнікам Алены быў яе жанаты фаварыт, князь Целяпнёў-Аўчына-Абаленскі  (руск.). Гэтая сувязь і ў асаблівасці задавацкія паводзіны каханка княгіні выклікалі незадавальненне ў баяраў. За выраз гэтых настрояў князь Міхаіл Глінскі быў пасаджаны пляменніцай ў турму. І дзядзька, і два браты мужа памерлі ў турме ад голаду.

У гады яе праўлення рускае войска атрымала шэраг бліскучых перамог, у тым ліку ў час руска-літоўскай вайны 1534-37[5]. У 1536 дабілася ад польскага караля Жыгімонта І выгаднага для Расіі міра; Швецыю абавязала не дапамагаць Лівонскаму ордэну і ВКЛ[5].

Яе ўрад праводзіў палітыку цэнтралізацыі дзяржавы[5].

Найбольш важным момантам у праўленні Алены Глінскай з’яўляецца правядзенне грашовай рэформы  (руск.) (пачата ў 1535 годзе). Яна фактычна ўвяла ў Маскоўскім княстве адзіную валюту. Гэта была сярэбраная дзяньга  (руск.) вагой 0,34 г. Гэта быў важкі крок для стабілізацыі эканомікі дзяржавы.

Пры Алене Глінскай была выбудаваная Кітайгародская сцяна  (руск.).

Remove ads

Смерць і пахаванне

Памерла ў 1538 годзе, ёсць версія пра яе атручэнне Шуйскімі[7], што пацвярджаецца апошнімі даследаваннямі[8]. Даныя даследавання яе рэшткаў паказваюць на меркаваную прычыну смерці — атручэнне ртуццю[9]. Але факт атручвання да гэтага часу не прызнаны гісторыкамі як бясспрэчны і не выклікаючы сумненняў.

Пахавана ў Вазнясенскім жаночым манастыры  (руск.) ў маскоўскім Крамлі.

Знешнасць

Праведзеная па чэрапе рэканструкцыя знешнасці Алены Глінскай вызначыла яе даліхакефалічны  (руск.) тып, характэрны і для балтаў, і для паўночных рускіх, і для сербаў, з якіх была яе маці. Твар княгіні вылучаўся мяккімі рысамі. Яна была даволі высокага для жанчын таго часу росту — каля 165 см і гарманічна складзеная. У Алены была рэдкая анамалія: на адзін паяснічны пазванок  (руск.) болей. У пахаванні таксама захаваліся рэшткі валасоў рудога, як чырвоная медзь, колеру, што тлумачыць рудыя валасы Івана Грознага, якія пагалоска памылкова прыпісала яго нібыта незаконнанароджанасці[10][11].

Увасабленні ў кіно

Зноскі

1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 86.

2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
3. С. Середонин Иоанн IV Васильевич Грозный // Русский биографический словарьСПб.: 1897. — Т. 8. — С. 229–271.

4. Дата смерці паказваецца паводле артыкулу Глинские(недаступная спасылка) ў ВСЭ
5. Глинские // Елена Васильевна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
6. Елена Глинская // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). СПб., 1890—1907.
7. Martin, Medieval Russia, 331; Pushkareva, Women in Russian History, 65-67.
8. Тайны женского некрополя в московском кремле // Российские вести. — № (35) 1885 (10 - 16 октября 2007).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads