Соф’я Вітаўтаўна
(1371—1453) вялікая княгіня маскоўская From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соф’я Вітаўтаўна (не пазней за пачатак 1378 — 15 чэрвеня[3] або 5 ліпеня 1453[4]) — вялікая княгіня маскоўская, жонка вялікага князя маскоўскага Васіля I, маці Васіля II.
Вобраз энергічнай і смелай княгіні шырока падаецца ў мастацтве[4].
Remove ads
Біяграфія
Дачка вялікага князя літоўскага Вітаўта і яго другой жонкі смаленскай князёўны Ганны Святаслаўны.
Соф’ю сасваталі Васілю I у 1390 годзе, калі Вітаўт разам з сям'ёй быў у выгнанні ў Мальбарку[4]. Праз Пскоў і Ноўгарад прыбыла ў Маскву, вяселле адбылося 1 верасня 1391 года. Дзякуючы шлюбу паміж Вільняй і Масквой усталяваліся працяглыя мірныя адносіны.
Неаднаразова наведвала бацькоў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1399 і 1408 гадах сустракалася з бацькам у Смаленску, яшчэ раз яны пабачыліся ў 1428 годзе, калі Вітаўту было ўжо за 72, а Соф’і — за 50[5]. У 1417 годзе Васіль I тастаментам перадаў сталец малалетняму сыну Васілю, апекунамі над ім і Соф’яй Вітаўтаўнай прызначыў Вітаўта і ўдзельных князёў.
Па смерці Васіля I (27 лютага 1425) і намінальнай перадачы ўлады сыну Васілю II княгіня Соф'я ўзначаліла маскоўскую ўладу, павяла ўзброеную барацьбу з прэтэндэнтамі на сталец Юрыем Дзмітрыевічам (братам Васіля I), яго сынамі Дзмітрыем Шамякам і Васілём Касым. Спачатку Юрый Дзмітрыевіч мусіў адмовіцца ад уласных прэтэнзій, але па смерці Вітаўта ў 1430 годзе, ён у 1433 годзе пазбавіў Васіля II вялікага княжання.
Выехала з Масквы спачатку ў Цвер, потым у Кастраму, дзе яе зняволілі. Аднак у 1343 годзе Юрый Дзмітрыевіч памёр, і Васіль II зноў заняў сталец. Неўзабаве ён выступіў супраць татараў, якія ў 1445 годзе занялі Ніжні Ноўгарад, але ў бітве патрапіў у палон — у непрытомнасці ад шабельнага ўдару.

У 1446 годзе за вялізныя грошы выкупіла Васіля II з татарскага палону. Збор такіх сродкаў выклікаў сярод маскоўскага баярства смуту. У 1446 годзе Васіль Шамяка зняволіў Соф’ю Вітаўтаўну і выслаў яе ў Чухламу, потым у Каргапаль[4]. Васіля II адвезлі ў Маскву ў двор Шамякі, дзе 20 лютага 1446 года асляпілі і з жонкай саслалі ва Угліч.
Соф'я праявіла цвёрдасць характару і энергію да дзеянняў, здолеўшы арганізаваць сваіх прыхільнікаў. Іх дружыны пачалі сцягвацца да Угліча. Князь Васіль II прыбыў у Цвер. У 1450 годзе Шамяку разбілі пад Галічам, ён вымушаны збегчы ў Ноўгарад, дзе неўзабаве памёр[5].
У 1451 годзе ў адсутнасць Васіля II кіравала абаронай Масквы ад татараў. Натхнёныя 80-гадовай Соф’яй, маскавічы адбілі ўсе штурмы. Татары мусілі «з вялікай ганьбаю» вярнуцца ў стэпы[6].
Паводле запісаў у адным з рукапісаў Троіца-Сергіевай лаўры з XV ст. дата смерці Соф’і Вітаўтаўны не 5 ліпеня, а 15 чэрвеня 1453 года.[3]
Перад смерцю прыняла манаства з імем Еўфрасіння[4]. Пахавана ў Маскоўскім Узнясенскім манастыры.
Remove ads
Нашчадкі

У шлюбе з Васілём I мела пяць сыноў, з якіх выжыў толькі адзін, і чатырох дачок:
- Ганна (1393—1417), жонка візантыйскага імператара Іаана VIII Палеалога
- Юрый (1395—1400)
- Іван (1396—1417), ажаніўся з дачкой князя пронскага
- Анастасія (пам. 1470), выйшла замуж за Алельку, пачынальніка роду князёў Алелькавічаў (Слуцкіх)
- Даніла (1400—1402)
- Васіліса, выйшла замуж за князя суздальскага
- Сімеон (13.01—7.04.1405)
- Марыя, жонка князя старадубскага
- Васіль II (1415—1462)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
