Алена Глебаўна Лукашанец
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Глебаўна Лукаша́нец (нар. 18 жніўня 1956, Тамбоў, РСФСР) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт (1993), прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Структурна-прыкладная лінгвістыка», 1978), Інстытут рускай мовы АН СССР (аспірантура, 1981).
У 1984—1996 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (старшы выкладчык, дацэнт); у 1996—1999 гадах у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (старшы навуковы супрацоўнік); з 1999 года — у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (дацэнт, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства). 30 кастрычніка 2020 год пайшла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі на фоне пратэстаў у Беларусі[1].
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, руская мова, сацыялінгвістыка.
Сям’я
У шлюбе з мовазнаўцам Аляксандрам Лукашанцам. Сын Сяргей — кандыдат гістарычных навук, Дзмітрый — кандыдат біялагічных навук.
Выбраная бібліяграфія
- Беларускiя сацыялекты XIX стагоддзя : вопыт тыпалагічнага апісання / А. Г. Лукашанец. — Мінск, 1999.
- Словообразовательная система русского арго и проблемы ее описания / Е. Г. Лукашанец. — Минск, 2007.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads