Сацыялінгвістыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сацыялінгвістыка
Remove ads

Сацыялінгвістыка ці сацыяльная лінгвістыка — навуковая дысцыпліна, якая развіваецца на стыку мовазнаўства, сацыялогіі, сацыяльнай псіхалогіі і этнаграфіі і вывучае комплекс праблем, звязаных з сацыяльнай прыродай мовы, яе грамадскімі функцыямі, механізмам уздзеяння сацыяльных фактараў на мову і той роляй, якую выконвае мова ў жыцці грамадства.

Хуткія факты Сацыялінгвістыка, Прадмет вывучэння ...
Хуткія факты

Асноўныя праблемы сацыялінгвістыкі: сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы, праблема нацыянальнай мовы, моўная сітуацыя, сувязь і ўзаеміны мовы і культуры, праблемы сацыяльных аспектаў білінгвізму і дыгласіі, выміранне і рэвіталізацыя моў. Адмысловае месца ў сацыялінгвістыцы займае праблема моўнай палітыкі.

Для сацыялінгвістыкі як навукі характэрны наступныя прынцыпы:

  • Вывучае мову, беручы да ўвагі знешнія ў адносінах да мовы чыннікі, а не толькі ўнутраныя моўныя структуры.
  • Разглядае эвалюцыю мовы ў сацыяльным кантэксце.
  • Унутраныя чыннікі: семантыка і сінтаксіс, якія ўзнікаюць у працэсе маўлення.
  • Знешнія чыннікі: эканамічныя, дэмаграфічныя, сацыяльныя, палітычныя, гендарныя і інш.
Remove ads

Гісторыя

У 1916 годзе выйшла першае выданне «Курса агульнай лінгвістыкі» Фердынанда дэ Сасюра (1857—1913), дзе сцвярджалася, сярод іншага, што «мова — сістэма, якая мае свой уласны парадак развіцця», «мовазнаўства мае адзіны сапраўдны прадмет даследавання — мова сама па сабе і сама для сябе». З крытыкай гэтых тэзісаў выступіў філолаг, мовазнаўца Антуан Мее (1866—1936) — адзін з папярэднікаў сучаснай сацыялінгвістыкі:

" Аддзяляючы моўныя змены ад знешніх умоваў, ад якіх яны залежаць, Фердынанд дэ Сасюр пазбаўляе іх рэальнасці; гэта зводзіць іх да абстракцый, якія ніколі не вытлумачыць.
А. Мее
"

Тэрмін «сацыялінгвістыка» ў ЗША быў уведзены ў 1952 годзе сацыёлагам Г. Кары.

Уільям Лабоў (нар. 1927) лічыцца ў англасаксонскай традыцыі заснавальнікам сучаснай сацыялінгвістыкі. Менавіта ён у 1966 годзе апублікаваў кнігу «Сацыяльнае расслаенне англійскай мовы ў Нью-Ёрку» (The Social Stratification of English in New York City).

У XX стагоддзі развіваецца марксісцкае мовазнаўства, якое вызначае дамінаванне, перавагу сацыяльнага, класавага, дзе сацыялінгвістыка вызначаецца як «буржуазная дысцыпліна».

Remove ads

Прадмет

Прадметам сацыялінгвістыкі лічацца ўсе віды ўзаемаадносінаў паміж мовай і грамадствам:

  • мова і культура,
  • мова і гісторыя,
  • мова і этнас,
  • мова і царква,
  • мова і школа,
  • мова і палітыка,
  • мова і масавая камунікацыя
  • і інш.

Прадмет сацыялінгвістыкі часам ахоплівае сітуацыі выбару чалавекам (суразмоўцам) таго ці іншага варыянту мовы (або элемента, адзінкі мовы). У моўных зносінах увесь час магчымыя варыянты: варыянты любога рангу — пачынаючы ад канкурэнтных моў (пры шматмоўі) да варыянтаў нарматыўнага вымаўлення — называюць сацыялінгвістычнай зменнай. Гэта свайго роду адзінка аналізу ў сацыялінгвістычных даследаваннях.

Сацыялінгвістыка часам разумеецца як вывучэнне асаблівасцей мовы розных сацыяльных, узроставых, гендарных[1] груп суразмоўцаў.

Remove ads

Напрамкі даследаванняў

Сацыялінгвісты свету, а таксама беларускія займаюцы вывучэннем наступных моўных з’яваў:

Глотапалітыка

Гэта ўздзеянне дзяржавы, яе асобных інстытутаў, уплывовых асоб на мову. Разуменне гэтага ўздзеяння адкрывае разуменне моўнага сораму, моўнай нянавісці. Паняцце «глотапалітыка» ўведзена ў сацыялінгвістыку французскімі даследчыкамі Луі Геспенам і Жанам-Батыстам Марселезі (Guespin et Marcellesi 1986). Глотапалітыка дазваляе больш поўна разумець палітычны ўплыў на развіццё мовы[2].

Моўная (сама)нянавісць

Таксама вядома як auto-odi[3], паняцце прапанавана Рафаэлем Луісам Нініёлесам у якасці адпраўнога пункта для разважанняў пра стан маргіналізацыі беларускай мовы. Дзякуючы канцэпту auto-odi паўстала паняцце «моўны сорам».

Сацыялінгвісты паступова адыходзяць ад паняцця моўнай (сама)нянавісці і пераходзяць да паняцця моўнага сораму.

Моўны сорам

У Беларусі ў большасці выпадкаў канстатуецца пераважна сорам. Паняцце «моўны сорам» больш дакладнае, бо яно дамінуе ў аналізе дыскурсаў, у аналізе ўспамінаў, а таксама ў адказах рэспандэнтаў падчас інтэрв’ю. Да ўсяго моўны сорам — гэта паняцце, які паўстае на ўзроўні самавызначэння. Моўны сорам варта разглядаць як вынік негатыўнай моўнай палітыкі, рэпрэсій, траўмы, якія зведалі беларусы ў межах Расійскай імперыі, а пазней у Савецкім саюзе[4].

Гендарны напрамак

Гэты напрамак даследуе, якім чынам пол, гендар і сексуальнасць звязаныя паміж сабою і ўплываюць на мову. А дакладней — як гендар адлюстроўваецца ў мове, як мужчыны і жанчыны падаюцца, апісваюцца ў мове на ўзроўні лексікі, сінтаксісу, катэгорыі роду і інш. Таксама важна разумець моўныя і камунікацыйныя асаблівасці паводзінаў мужчын і жанчын: ці існуюць адрозненні ў маўленні мужчын і жанчын; ці ёсць моўная і камунікацыйныя спецыфіка з улікам сексуальнасці (гетэра- і гомасексуальнасці)[5].

Сацыялінгвістычныя школы, традыцыі

  • Французская школа гістарычнага мовазнаўства: Антуан Мее
  • Швейцарская школа: Луі Гаш
  • Школа У. Лабова (ЗША)
  • Брытанская школа: Бэзіл Бернстайн[6]
  • Французская глотапалітычная школа сацыялінгвістыкі: Луі Геспен і Жан-Батыст Марселезі
  • Каталонская школа: Рафаэль Луіс Нініёлес[7]
  • Савецкая школа сацыялінгвістыкі, якая пачалася з дыялекталогіі: Афанасій Сялішчаў (1920-я гады)
  • Аўстралійска-польская сацыялінгвістычная школа: Ганна Вяжбіцкая
  • Украінская школа сацыялінгвістыкі: Ларыса Масенка
  • Беларуская школа сацыяльнай лінгвістыкі: Ніна Мячкоўская
  • Асобныя лінгвісты (без школ): Луі-Жан Кальвэ[8], Філіп Бланшэ, Клод Ажэж.
Remove ads

У Беларусі

Сацыялінгвісты даследуюць моўную палітыку (уключаючы білінгвізм), моўныя стандарты, уплыў каланіялізму, русіфікацыі, моўныя мутацыі і гібрыды (трасянку) і шэраг сацыялектаў (арго, жаргон, слэнг). Сацыялінгвістыка ў беларускай мове прадстаўлена наступнымі аўтарамі, выданнямі і даследаваннямі:

  • Павел Сцяцко: Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. Горадня, 1990; Праблемы нормы, культуры мовы. Горадня, 1998; Культура мовы. Менск, 2002.
  • Ніна Мячкоўская: сацыяльная лінгвістыка // Мечковская Н. Б., СОЦИАЛЬНАЯ ЛИНГВИСТИКА, М., 1996 (2000); Мечковская, Н. Б. Белорусский язык: Социолингвистические очерки. München, 2003.
  • Сяргей Запрудскі: сацыялінгвістыка // Language policy of the Republic of Belarus in the 1990s, 2002; Гісторыя беларускага мовазнаўства, 1918—1941, 2005; Научный и политический аспекты реформы белорусского языка 1933 года // Славяноведение. 2007; In the grip of replacive bilingualism: the Belarusian language in contact with Russian // International Journal of the Sociology of Language. 2007; Некоторые проблемные вопросы изучения трасянки: по итогам ольденбургского проекта // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. 2022.
  • Генадзь Цыхун: моўныя кантакты і гібрыды // Цыхун Г., Крэалізаваны прадукт: Трасянка як прадмет лінгвістычнага даследавання // Arche-Скарына. 2000. No 6. С. 51—58; Цыхун Г., The Linguistic Situation and Mixed Language Forms in Belarus // History, Language and Society in the Borderlands of Europe: Ukraine and Belarus in Focus. Ed. B. Törnquist-Plewa. Malmö: Sekel Bokförlag, 2006. P. 61—75.
  • Іна Каліта: сацыялінгвістыка // Современная Беларусь: языки и национальная идентичность. Ústí nad Labem, 2010.
  • Часопісы «Беларуская лінгвістыка» — з 1972 г., The Journal of Belarusian Studies, 1965—1988, адноўлены з 2013 г., Acta Albaruthenica з 1998 г.
Remove ads

Зноскі

  1. Картаграфія тваёй сексуальнасьці: ад сексуальнай арыентацыі да Тэорыі сексуальных канфігурацыяў. Алекс Янтафі, Мэг-Джон Баркер 2018, пераклад 2022, Андрэй Клішын, Уладзіслаў Гарбацкі
  2. Уладзіслаў Іваноў. Ад (нутры)моўных праблемаў да праблемаў мовы (Глётапалітычны падыход да разуменьня моўнага рознагалосься ў Беларусі). Першы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы, 2012. С. 268—272.
  3. Ninyoles 1985: 16—17
  4. Уладзіслаў Іваноў / Uladzislaŭ Ivanoŭ. Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз) Архівавана 4 лютага 2022.. Вільня, 2020.
  5. Bernstein, Basil. Class, Codes and Control. Volume 1: Theoretical Studies Towards a Sociology of Language. London and Boston: Routledge and Kegan Paul, 1971.
  6. Ninyoles, Rafael Lluis. Conflicte lingüístic valencià : substitució lingüística i ideologies diglòssiques. Valence: Eliseu Climent, 1985.
  7. Calvet, Louis-Jean. Linguistique et colonialisme, petit traité de glottophagie. Paris: Payot, 1974.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads