Алена Дзмітрыеўна Бялова
спартсменка і трэнер (фехтаванне на рапірах) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Дзмітрыеўна Бялова (у дзявоцтве Новікава; нар. 28 ліпеня 1947, Савецкая Гавань, Хабараўскі край, РСФСР) — савецкая фехтавальшчыца на рапірах, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР[2], адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным відзе ў гісторыі савецкага і расійскага фехтавання. Кандыдат педагагічных навук (1979)[2], прафесар (1993).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага ў 1971 годзе. З 1979 года — выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута[2].
Выступала за «Дынама» Мінск.
Перад Алімпійскімі гульнямі ў Мехіка ў 1968 выйшла замуж за спартсмена Вячаслава Бялова і ўзяла яго прозвішча, пад якім выступала да заканчэння спартыўнай кар’еры ў 1980 годзе.
За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана трафеем да 100-годдзя МАК за алімпійскія ідэалы (1994), Срэбным ордэнам МАК (1997). Экс-рэкардсменка па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса (у 2008 годзе ў Пекіне Бялову абыйшла знакамітая італьянка Валянціна Вецалі, якая заваявала сваё 5-е золата).
Другі муж Алены — кампазітар Валерый Іваноў, які напісаў у яе гонар «Рамантычны вальс».
У цяперашні час Бялова — прафесар кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[3].
Remove ads
Узнагароды
- Заслужаны майстар спорту СССР (1968),
- заслужаны дзеяч фізічнай культуры Беларускай ССР (1979),
- заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1994)[4],
- ганаровая грамадзянка горада Мінска,
- ордэн Дружбы народаў,
- два ордэны «Знак Пашаны»,
- ордэн Айчыны III ступені.
Зноскі
- Jelena Nowikowa // filmportal.de — 2005.
- Белова Елена Дмитриевна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads