Алена Мікалаеўна Купчына

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алена Мікалаеўна Купчына
Remove ads

Алена Мікалаеўна Купчына́ (нар. 14 жніўня 1965, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Хуткія факты Алена Купчына, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адзнакай (1987), пасля заканчэння аспірантуры ў Інстытуце філасофіі і права НАНБ, атрымала ступень доктара юрыдычных навук (1991). У 1990—1992 гадах навуковы супрацоўнік у Інстытуце філасофіі і права НАНБ.

Ведае англійскую, рускую і французскую мовы.

У 1992 годзе паступіла на дыпламатычную службу Беларусі другім сакратаром Аддзела міжнародных дагавораў, неўзабаве паднялася па пасадзе да намесніка начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

У 1995—1998 гадах працавала як Саветнік, пазней — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе, дзе адыграла важную ролю ў аб’яднанні намаганняў краін дзеля работы па пытаннях раззбраення, кіравання міграцыяй і правоў чалавека.

У 2006—2012 гадах займала пасаду Пасла Беларусі ў Венгрыі[1]. 14 жніўня 2008 года стала першым беларускім Паслом у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве)[2].

Пры садзейнічанні А. Купчыной быў выдадзены першы венгерска-беларускі слоўнік[3].

У 2012—2016 гадах — намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Як намеснік Міністра замежных спраў, адказная за ўзаемадзеянне з краінамі Еўропы, Пасол Купчына ўнесла ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і еўрапейскімі дзяржавамі і арганізацыямі, у т.л. АБСЕ.

15 снежня 2016 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, і Рэспубліках Харватыя і Славенія па сумяшчальніцтве, Прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене. 25 лютага 2020 года указам А. Лукашэнкі вызвалена ад пасады пасла; працягнула працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі — дырэктара дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі сакратарыята АБСЕ[4].

Remove ads

Дзейнасць

Пасол Купчына прадстаўляла Беларусь на міжнародных канферэнцыях у рамках ААН і АБСЕ, выступала як дакладчык па тэме еўрапейскай і еўраатлантычнай бяспекі і супрацоўніцтва.

Тэматычная кампетэнцыя А. Купчыной, атрыманая праз персанальны ўдзел у шматлікіх шматбаковых універсальных і спецыялізаваных форумах, у тым ліку, Генеральнай асамблеі ААН, ЭКАСАС, ПРААН, ЮНІСЭФ, ЮНФПА, КПЖ, КПЧ, УВКБ, МАМ і іншых арганізацый, вар’іруецца ад праблем, якія звязаны з правамі чалавека, пашырэннем правоў і магчымасцей жанчын, барацьбой з гандлем людзьмі, міграцыяй, абаронай правоў дзяцей і бежанцаў, да праблематыкі ўстойлівага развіцця, абароны навакольнага асяроддзя, інфармацыйнага грамадства і зніжэння рызыкі стыхійных бедстваў.

У 2017 была выбрана старшынёй 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА)[5].

Remove ads

Узнагароды

  • Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)[6]
  • Ордэн Пашаны (25.3.2016)[7]

Зноскі

  1. Купчина освобождена от должности посла Беларуси в Австрии (руск.)(недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads