Алена Уладзіміраўна Клішэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алена Уладзіміраўна Клішэвіч (нар. 22 ліпеня 1971, г. Смаргонь) — беларуская настаўніца, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Хуткія факты Алена Уладзіміраўна Клішэвіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 22 ліпеня 1971 года ў г. Смаргоні Гродзенскай вобласці[1].

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай»[1].

Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Нясвіжскай гімназіі; загадчыкам раённага вучэбна-метадычнага кабінета; намеснікам начальніка аддзела адукацыі, начальнікам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Стаўбцоўскай акругі № 70. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Remove ads

Сям'я

Мае сына[1].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads