Алесь Лагвінец
Беларускі незалежны даследчык, публіцыст і дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́сь (Аляксандр Іванавіч) Лагвіне́ц (нар. 14 студзеня 1972 года, в. Дворышча, Хойніцкі раён) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, палітолаг, перакладчык, выкладчык.
Remove ads
Біяграфія
Паходжанне і сям’я
У 1930-я гады прадзеда, які дагэтуль узначальваў калгас, раскулачылі і выслалі са старэйшымі дзецьмі ў Котлас (Архангельская вобласць, РСФСР). Пры ўцёках адтуль прадзед захварэў і памёр. Дзед памёр у 1943, бабуля — у 1944. Бацька, які нарадзіўся ў 1939 годзе ў сям’і з васьмі дзяцей, працаваў трактарыстам, быў адным з перадавых работнікаў, звенявым па вырошчванні бульбы. Маці працавала ў школьнай сталоўцы.
Траюрадны брат Віктар Лагвінец быў бізнесменам, уваходзіў у каманду прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, сябраваў вельмі блізка з кіраўніком спраў прэзідэнта Іванам Ціцянковым. У 1999 годзе яго пасадзілі і канфіскавалі маёмасць. Праседзеўшы 6 месяцаў у турме, ён збег у Маскву.
Адукацыя і праца
У 1995 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Атрымаў дыплом спецыяліста ў галіне міжнародных адносін з веданнем дзвюх замежных моў (французскай і англійскай).
У 1999 атрымаў дыплом магістра паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук Універсітэта Рабера Шумана ў Страсбуры, Францыя. З 1999 па 2004 гг. — старэйшы выкладчык паліталогіі ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) на франка-беларускім факультэце палітычных навукаў і еўрапейскіх даследаванняў. У 2005 скончыў Польскую дыпламатычную акадэмію. З жніўня па снежань 2005 года выкладчык-візіцёр у каледжы Саўт-Уэстэрн (Канзас, ЗША). Член Назіральнай рады Цэнтра беларускіх даследаванняў, створаным у 2008 г. пры ім жа. З 2006 па 2011 гг. — старшы выкладчык ЕГУ ў Вільні. З 2006 выкладае ў рамках Беларускага Калегіума курс «Інтэграцыйныя працэсы і інстытуцыі Еўрапейскага саюза».
Рэдактар кнігі «Беларусь і беларусы сярод суседзяў: гістарычныя стэрэатыпы і палітычныя канструкты»[1] (разам з Т. Чуліцкай), перакладчык кнігі «Бунт у імя свабоды: забыты беларускі ген?»[2] (сумесна з Веранікай Мазуркевіч).
Працаваў перакладчыкам у Еўрапарламенце.
Remove ads
Палітычная дзейнасць
Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Сухараўскай акрузе № 102 у 2004, 2008 і 2016 гадах.
Кандыдат у дэпутаты Мінскага гарадскога савета дэпутатаў па Сухараўскай акрузе № 27 у 2007 годзе і па Сухараўскай акрузе № 30 у 2010 годзе. Пасля выбараў 2010 года звярнуўся ў пракуратуру і Мінскую гарадскую выбарчую камісію[3] з патрабаваннем пераліку галасоў і прызнання выбараў несапраўднымі.
З лютага 2007 па кастрычнік 2012 — дарадца старшыні Руху «За Свабоду» Аляксандра Мілінкевіча. З 2012 па 16 кастрычніка 2016 — намеснік старшыні Руху.
Вылучаўся на пасаду старшыні Руху «За Свабоду» на справаздачна-выбарчай канферэнцыі 16 кастрычніка 2016 г. Пасля пройгрышу на выбарах адмовіўся ад прапановы заняць пасаду першага намесніка старшыні Руху.
У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[4].
Remove ads
Іншае
Лаўрэат «Прэміі Еўропы» 2007 года нямецкага фонда імя Гайнца Шварцкопфа «Маладая Еўропа»[5]. Лаўрэат прэміі імя Льва Сапегі 2012 года[6].
Валодае беларускай (родная), рускай, англійскай, польскай і французскай мовамі.
Хобі: футбол, вандроўкі на веласіпеды.
Сям’я
Жанаты другім шлюбам, мае сыноў Антося і Уладзіміра.
Зноскі
- Логвинец оспаривает итоги выборов (руск.)(недаступная спасылка). Белорусский партизан (29 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- Алесь Лагвінец стаў «Еўрапейцам года» // Generation.by, 27/11/2007
- У Варшаве Алесь Лагвінец атрымаў прэмію імя Льва Сапегі. Еўрапейскае радыё для Беларусі (4 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 201.
Remove ads
Публікацыі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
