Алесь Наварыч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алесь Наварыч, сапраўднае імя Аляксандр Іванавіч Трушко (нар. 2 лістапада 1960, Відзібор, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі празаік.

Хуткія факты Алесь Наварыч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978—1980 гадах вучыўся на стаматалагічным факультэце Мінскага медыцынскага інстытута. У 1985 годзе скончыў аддзяленне рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985—1986), Малюшыцкай — Карэліцкага раёна (1986—1987). З 1988 года — літрэдактар у часопісе «Вожык». З 1990 года быў метадыстам Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Пазней працаваў у часопісах «Бярозка», «Полымя», намеснікам галоўнага рэдактара ўстановы «Выдавецкі цэнтр БДУ», у часопісе «Маладосць», зноў у часопісе «Вожык» (да 2012 года).

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1988 года.

Remove ads

Творчасць

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Рабкова ноч» (1988) і «Ноч пацалункаў незалежнасці» (1989), гістарычнага рамана «Літоўскі воўк» (2005).

Прызнанне

  • Лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005) за раман «Літоўскі воўк»

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads