Алесь Савіцкі

пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Алесь Савіцкі
Remove ads

Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі; вядомы як Алесь Савіцкі; 8 студзеня 1924, Полацк5 кастрычніка 2015) — беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1987).

Хуткія факты Аляксандр Ануфрыевіч Савіцкі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 студзеня 1924 года ў Полацку ў сям’і кадравага афіцэра Чырвонай Арміі.

З 1942 года — партызан атрада «Смерць фашызму», з 1943 года — камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» брыгады імя Варашылава на Віцебшчыне. У 1944—1945 гадах — у Савецкай Арміі, удзельнічаў у вызваленні Літвы, Польшчы, у баях за ўзяцце Берліна. Быў тройчы паранены.

Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг» (пазней «Сцяг камунізму»). У 1958 годзе скончыў Літаратурны інстытут у Маскве, у 1961 годзе — аспірантуру пры ім. У 1961—1962 гадах — загадчык рэдакцыі выдавецтва «Ураджай», у 1962—1969 гадах — вучоны сакратар Літаратурнага музея Якуба Коласа. У 1969—1973 гадах загадваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ.

Член Саюза пісьменнікаў СССР і СП БССР з 1961 года[1].

Памёр 5 кастрычніка 2015 года[2]. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[1].

Remove ads

Творы

Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1943 года (Ветрынскі раён, газета «Чырвоная звязда»). Першы празаічны твор апублікаваны ў 1948 годзе (полацкая абласная газета «Бальшавіцкі сцяг»). Аўтар мастацкіх і дакументальных кніг, аповесцяў для дзяцей. Шэраг твораў перакладзены на рускую, украінскую, узбекскую, грузінскую, славацкую мовы.

Бібліяграфія

Мастацкія аповесці

  • «Кедры глядзяць на мору» (1960)
  • «Пасля паводкі» (1962)
  • «Самы высокі паверх» (1969)
  • «І Нічога ўзамен» (1973)
  • «Скажы мне праўду» (1978)
  • «Узаранае поле» (1978)
  • «Белая знічка» (1984)

Дакументальная аповесць

  • «Наступ пракладае Першы» (1971)

Раманы

  • «Жанчыны» (1963)
  • «Палын - зелле горкае» (1967)
  • «Верай і праўдай» (1976)
  • «Толькі Аднойчы» (1979)
  • "Зямля не раскажа» (1980)
  • «Літасці не чакай» (1982)
  • «Памерці заўсёды паспееш" (1983)
  • «Верасы» (1987)
  • «Пісьмо ў рай» (2011)
  • дакументальны раман «Обаль» (1989)
  • зборнік апавяданняў «Белы гарлачык» (1965) зборнік апавяданняў для дзяцей «Шкляная нітка» (1970), трылогія «Дзівосы Лысай гары» (аповесці-казкі «Радасці і нягоды залацістага карасіка Бубліка», «Прыгоды Муркі" і "Яўгенка, Лінда і Рык»). У 1982 годзе выйшаў збор выбраных твораў у двух тамах.

Узнагароды і прэміі

Remove ads

Зноскі

  1. Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads