Партызанскі атрад «Смерць фашызму»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Атрад «Смерць фашызму» — савецкі партызанскі атрад, што дзейнічаў на тэрыторыі сучаснага Жлобінскага раёна падчас Другой сусветнай вайны.
Гісторыя
У кастрычніку 1941 года ў паравозным дэпо Жлобіна пачала дзейнічаць група Ціта Пятровіча Мінянкова. Яна мела радыёпрымач і распаўсюджвала сярод насельніцтва звесткі з савецкіх фронтаў праз улёткі. Пазней чальцы групы П. Т. Малашкоў і Пугачоў устанавілі кантакт з Паўлам Скварчэўскім, былым сакратаром камсамольскай арганізацыі чыгуначнага вузла, і атрымалі заданне па зборы зброі і боепрыпасаў.
З гэтай групы і з дапамогай двух баявых груп, накіраваных у верасні 1942 года Цэнтральным штабам партызанскага руху з Масквы, быў створаны партызанскі атрад «Смерць фашызму». 24 верасня 1942 года групы пад кіраўніцтвам Іова Крышнёва і Д. Т. Шыбінскага аб’ядналіся ў адзіны атрад у раёне вёскі Антонаўка (цяпер Жлобінскі раён). Камандзірам стаў Крышнёў, камісарам — Шыбінскі.
У кастрычніку—лістападзе 1942 года атрад здзейсніў свае першыя буйныя дыверсіі: быў спалены мост цераз раку Ола, падарваны паравоз і два вагоны на перагоне Яшчыцы—Шатылкі. З нарастаннем колькасці байцоў у маі 1943 года атрад быў падзелены на два: «Смерць фашызму» і «Жалязняк». У верасні 1943 года першы пераўтвораны ў брыгаду імя П. К. Панамарэнкі, другі — у брыгаду «Жалязняк».
Атрад і брыгада бралі ўдзел у «рэйкавай вайне», падрывалі варожыя эшалоны, масты, збудаванні, праводзілі дыверсіі на чыгунцы і садзейнічалі наступу Чырвонай Арміі. Паводле дадзеных Саўінфармбюро, 8 чэрвеня 1943 года партызаны падарвалі два варожыя эшалоны, знішчыўшы паравоз, 11 вагонаў з войскам і дзве платформы з зенітнымі гарматамі.
Remove ads
Памяць
На Жлобіншчыне ўшанавана памяць пра ўдзельнікаў атрада: іх імёнамі названыя вуліцы, устаноўлены памятныя знакі.
Гл. таксама
Спасылкі
- Гісторыя Жлобіна: партызаны // jgplso.by
- Партызаны Жлобіншчыны // specreport.belta.by
Катэгорыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads