Алеся (прадпрыемства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Алеся»[3] — дзяржаўная трыкатажная фабрыка Беларусі, заснаваная ў жніўні 1962 года ў Мінску. Уваходзіць у склад канцэрна «Беллегпрам»[4].

Remove ads
Гісторыя
У жніўні 1962 года ў Мінску заснавалі трыкатажную фабрыку «Прагрэс» на аснове камбіната мясцовай прамысловасці. На пачатку выраблялі рукавіцы, пальчаткі, шапкі і джэмперы. У 1965 г. дабудавалі 2-павярховы вытворчы корпус, дзе ўстанавілі новыя кругла- і плоскавязальныя машыны. У 1970 г. здалі 4-павярховы будынак для кіраўніцтва з клубам на 500 месцаў і смаяй на 250 месцаў. 12 мая 1975 г. фабрыку пераўтварылі ў вытворчае аб’яднанне. 1 красавіка 1986 г. прадпрыемства перайменавалі ў Мінскую доследна-эксперыментальную фабрыку верхняга трыкатажу. 20 лістапада 1986 года — у Рэспубліканскі дом мадэляў трыкатажных вырабаў. 16 красавіка 1991 г. прадпрыемства стала трыкатажнай фірмай «Алеся»[5]. На 1999 г. вырабляла джэмперы, жакеты, касцюмы і світары. Мела ўласныя крамы «Мара» і «Талісман», гандлёвы дом «Кросны»[6].
31 кастрычніка 2000 г. прадпрыемства акцыянавалі[3]. У 2005 г. А. Лукашэнка сваім указам вылучыў 600 тыс. еўра для прадухілення разарэння фабрыкі. За 2011 год на ААТ «Алеся» выпусцілі 316 тыс. вырабаў. Чысты прыбытак склаў 1,954 млрд рублёў (рэнтабельнасць 33,7 %)[7]. У 2011 г. экспарт склаў 15 % вытворчасці ($1,1 млн), пераважна ў Расію ў выглядзе жаночага адзення. На 2012 г. налічвалася 3 уласныя крамы, якія штомесяц давалі каля 550 млн рублёў выручкі. Уласнікамі ААТ «Алеся» былі: Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь — 78,6 % акцый, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт — 20,7 %, прыватныя асобы — 0,7 %. За 2008—2012 гады ў новае абсталяванне ўклалі 1,8 млн еўра[8]: 24 нямецкія вязальныя машыны «Штоль», 3 італьянскія прэсы для вільготна-цеплавой апрацоўкі паўфабрыкату і гатовых вырабаў, па 6 стачачных і кетэльных машынаў, 2 плоскашыўныя машыны, гузікавая і пяцельная машыны. На красавік 2012 г. прадпрыемства налічвала звыш 400 супрацоўнікаў. Звыш паловы сыравіны набывалі за мяжой. Штомесяц выпускалі звыш 30 000 трыкатажных вырабаў для мужчын, дзяцей і жанчын[4].
Remove ads
Крамы
На 2017 г. мела 3 уласныя крамы вопраткі ў сталіцы: пры фабрыцы; вул. Багдановіча, д. 78; вул. Мяснікова, д. 35 (Маскоўскі раён)[9].
Зноскі
- Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 2016. Архівавана з арыгінала 10 мая 2021. Праверана 20 жніўня 2017.
- Марына насава. ААТ «Алеся» за апошнія шэсць гадоў інвеставала ў набыццё новага абсталявання больш за 1 млн. 800 тыс. еўра . БелаПАН (18 красавіка 2012). Праверана 20 жніўня 2017.
- Гісторыя кампаніі (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Алеся» (11 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2018. Праверана 20 жніўня 2017.
- Мінская трыкатажная фабрыка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10. — С. 429. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9.
- БелаПАН. Дзяржаўная доля ААТ «Алеся» можа быць прададзеная . Газета «Наша Ніва» (18 красавіка 2012). Праверана 20 жніўня 2017.
- Павел Бераснеў. «Алеся» будзе шыць адзенне для нямецкіх паліцэйскіх // Звязда : газета. — 17 мая 2012. — № 92 (27207). — С. 4. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- Адкрытае акцыянернае таварыства «Алеся» (руск.)(недаступная спасылка). Канцэрн «Беллегпрам» (18 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2017. Праверана 20 жніўня 2017.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads