Мора ўнутры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мора ўнутры
Remove ads

«Мора ўнутры» (ісп.: Mar adentro) — фільм Алехандра Аменабара. Заснаваны на рэальных падзеях аповед пра два апошнія гады жыцця галісійца Рамона Сампедра, на працягу амаль 30 гадоў змагаўся за права на ўласную эўтаназію. Назва фільма — словы з аднайменнага верша, напісанага галоўным героем і ўключанага ў яго кнігу «Лісты з пекла» (Cartas desde el Infierno). Уладальнік прэмій «Оскар», «Залаты глобус», «Гоя» і іншых.

Remove ads

Сюжэт

Фільм распавядае пра жыццё паралізаванага іспанца Рамона Сампедра (Хаўер Бардэм). Рамон вырашае памерці, і наймае адваката — Хулію (Белен Руэда). Яна спачувае Рамону і спрабуе дамагчыся для Рамона дазволу на эўтаназію. Аднойчы ў дом Рамона выпадкова заходзіць Роза (Лола Дуэн’яс) і гутарыць з ім. У далейшым Роза і Хулія з’яўляюцца бліжэйшым сяброўскім асяроддзем Рамона.

Па-рознаму ставяцца да рашэння Рамона памерці члены яго сям’і: бацька, брат, жонка брата і пляменнік. Хтосьці кажа, што гэта слабасць, хтосьці лічыць, што Рамон мае права выбару. Фільм асвятляе і стаўленне царквы да рашэння Рамона.

Пасля некалькіх сустрэч Рамон пачынае адчуваць каханне да Хуліі, але яна пакутуе на невылечнае захворванне і пасля інсульту губляе здольнасць самастойна перасоўвацца. Яны разам вырашаюць скончыць жыццё самагубствам, як толькі выйдзе першы асобнік кнігі з вершамі Рамона пад назвай «Лісты з пекла». Аднак Хулія аказваецца не гатовая зрабіць гэты крок.

Роза ўсімі сіламі спрабуе выклікаць у Рамона жаданне жыць, але яе ўласнае жыццё далёкае ад дасканаласці. У ходзе гутарак з ёй Рамон аказвае ёй магутную маральную падтрымку. Роза улюбляецца ў Рамона, але ён пераконвае яе, што той, хто яго сапраўды любіць, дапаможа яму памерці.

На судзе Рамону адмаўляюць у праве на добраахвотную смерць. Тады менавіта Роза, зразумеўшы яго, дапамагае зладзіць самагубства. Рамон выпівае раствор цыяністага калію праз трубачку, каб суддзі не вінавацілі нікога ў яго смерці. Рамон, нягледзячы на жаданне смерці, раскрывае сваім сябрам і блізкім каштоўнасць і сэнс жыцця.

Стан Хуліі працягвае пагаршацца. Калі ёй паведамляюць, што Рамон пакінуў ёй лісты, яна ўжо не можа ўспомніць гэтага чалавека.

Remove ads

Зноскі

1. http://www.imdb.com/title/tt0369702/ Праверана 8 мая 2016.
2. http://www.filmaffinity.com/en/film936995.html Праверана 8 мая 2016.
3. europeanfilmawards.eu Праверана 3 жніўня 2021.

4. http://www.imdb.com/title/tt0369702/fullcredits Праверана 8 мая 2016.
5. http://stopklatka.pl/film/w-strone-morza Праверана 8 мая 2016.
6. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

7. Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.

8. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.

9. http://www.kinokalender.com/film5065_das-meer-in-mir.html Праверана 24 снежня 2017.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads