Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[8]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намеснік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[9].
Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.
Біяграфія
З літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тай прычыны, што яго продкі не атрымалі герб у першай палове XV ст., карыстаўся «Пагоняй».
Упершыню згадваецца пад 1446, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Новагародку. У 1449—1453 был падкоморыем вялікага князя Казіміра, якому абавязаны сваім кар'ерным узростам. У 1458—1459 быў намеснікам гарадзенскім.
Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Івашкі Манівідавіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Соф'я, жонка Аляксандра Гальшанскага
- Ядвіга, жонка спярша маршалка гаспадарскага Станіслава Мантоўта, потым кашталяна троцкага Станіслава Кезгайлы
- Аляксандра, жонка кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі)[9]
- Ганна, манашка-францысканка
Часам сярод дачок згадваюцца[9] віленскія манашкі Дарота і Святохна, што аднак не мае пераканаўчага пацверджання ў гістарычных крыніцах[10].
Зноскі
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 304, 305. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 263, 305. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Wróbel W. Krąg rodzinny Zofii z Chożowa Holszańskiej i jej testament z 29 VII 1518 r. // Rody, rodziny Mazowsza i Podlasia. Źródła do badań genealogicznych / пад рэд. D. K. Rembiszewska, H. Krajewska — Łomża: Łomżyńskie Towarzystwo Naukowe im. Wagów, 2013. — С. 345–366. — 413 с. — ISBN 978-83-86175-84-0
- Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 102.
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 305. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 259, 272. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 306. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Wiśniewski J. Osadnictwo wschodniej Białostocczyzny: geneza, rozwój oraz zróżnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.