Аляксандр Юр’евіч Гальшанскі

(пам. 1511) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі (каля 1440 — 1511) — крайчы літоўскі да 1488, падчашы і намеснік гарадзенскі з 1488 г., кашталян віленскі з 1493 г., адначасова староста берасцейскі з 1506 г.

Хуткія факты Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі, Кашталян віленскі ...
Remove ads

Біяграфія

З роду Гальшанскіх, сын Юрыя Гальшанскага. Верагодна, перайшоў з праваслаўя, якое раней вызнавалі ўсе Гальшанскія, у каталіцтва. Шлюб з Соф'яй, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімонтавіча, прынёс яму частку вялізнай спадчыны цесця: Воўпу ў Гарадзенскім, Хожава ў Ашмянскім, Сутокі, Заазер'е і частку Харэцкай воласціДокшыцамі) ў Менскім павеце. Валодаў таксама Свіранамі і Шашоламі  (літ.), Лебедзевам (дзе ў 1476 фундаваў касцёл), Далькевічамі і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце.

Меў сыноў: Януша, Юрыя і Паўла, а таксама 4 дачок, з якіх Ядвіга (жонка Я. Л. Храбтовіча) і Аляксандра (жонка Мікалая Паца) унеслі частку судзімонтаўскай спадчыны ў роды сваіх мужоў.

Remove ads

Радавод

Зноскі

1. Wróbel W. Krąg rodzinny Zofii z Chożowa Holszańskiej i jej testament z 29 VII 1518 r. // Rody, rodziny Mazowsza i Podlasia. Źródła do badań genealogicznych / пад рэд. D. K. Rembiszewska, H. KrajewskaŁomża: Łomżyńskie Towarzystwo Naukowe im. Wagów, 2013. — С. 345–366. — 413 с. — ISBN 978-83-86175-84-0

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads