Алехна Судзімонтавіч
(пам. 1491) ваявода віленскі і канцлер вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алехна Судзімонтавіч або Алехна Кміта Судзімонтавіч[8] (? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падчашы вялікі літоўскі (1448—1477), намеснік полацкі (1463—1477), ваявода віленскі (з 1477) і адначасова канцлер вялікі літоўскі (з 1478)[9].
Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гняздзілава, Запонне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.
Remove ads
Біяграфія
З літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. Продкі не адаптаваны да польскіх гербаў у 1413 годзе, Судзімонт карыстаўся гербам «Пагоня»[9].
Упершыню згадана пад 1446 годам, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградка. У 1449—1453 гадах быў падкаморым вялікага князя Казіміра, якому абавязаны сваім кар’ерным узростам. У 1458—1459 гадах быў намеснікам гарадзенскім.
Ажаніўся з Ядвігай, дачкой Івашкі Манівідавіча. У гэты шлюбе меў дзяцей:
- Соф’ю, жонку Аляксандра Гальшанскага
- Ядвігу, жонку спачатку маршалка гаспадарскага Станіслава Мантоўта, потым кашталяна троцкага Станіслава Кезгайлы
- Аляксандру, жонку кракаўскага мечніка Мікалая Тэнчынскага (на думку Валера Пазднякова, гэта першы мяшаны шлюб літоўскай і польскай магнатэрыі)[9]
- Ганна, манашку-францысканку
Часам дочкамі Судзімонта называюць[9] віленскіх манашак Дароту і Святохну, гэтаму аднак няма пераканаўчага пацвярджэння ў крыніцах[10].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads