Палачаны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палача́ны[2] (трансліт.: Palačany, руск.: Полочаны) — аграгарадок у Беларусі, у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Палачанскага сельсавета. Чыгуначная станцыя.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Маладзечна, за 88 км ад Мінска[3]. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога Р56. На поўдзень ад Палачан працякае канава Быстрая і рака Заходняя Бярэзіна.
Насельніцтва

- 1999 год — 1066 чалавек
- 2000 год — 1047 жыхароў, 424 двары[3].
- 2009 год — 972 чалавекі
Славутасці
- Каменны крыж перыяду позняга сярэднявечча, за 1,5 км на поўнач ад вёскі, справа ад дарогі на в. Зоранька —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000309
- Царква Раства Багародзіцы (1866)
- Будынак чыгуначнай станцыі Палачаны (пачатак XX ст.)
- Касцёл Святога Роха (2006)
- Хрысціянскія могілкі
Страчаная спадчына
- Касцёл Святога Роха (1773)
- Царква Раства Багародзіцы
- Касцёл Святога Роха
- Станцыя
- Дрэва з каменным крыжам каля яго
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads