Альберта Баё
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Альберта Баё Жыру (ісп.: Alberto Bayo Giroud; 27 сакавіка 1892 — 4 жніўня 1967) — іспана-кубінскі ваенны дзеяч, лётчык і пісьменнік. Удзельнік Рыфскай вайны, грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Другой сусветнай і Кубінскай рэвалюцыі. Аўтар шэрагу прац па ваеннай справе і зборнікаў вершаў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на Кубе ў сям’і артылерыста-іспанца і кубінкі. У яго было чатыры браты. Усе сталі вайскоўцамі. Пасля іспана-амерыканскай вайны сям’я пераехала ў Іспанію. Скончыў Інстытут Чэнэ ў Новым Арлеане.
У 1912 годзе паступіў у ваенную акадэмію Таледа. На ваеннай службе з 1915 года. У наступным годзе скончыў Мадрыдскую ваенную авіяцыйную школу.
Каля 1920 года заснаваў авіяцыйную акадэмію ў Карабанчэл-Альта. У чэрвені 1923 года ў Баё адбылася дуэль з капітанам Хаакінам Гансалесам Галарсай (апошні вядомы выпадак у гісторыі Іспаніі). Апанент быў сур’ёзна паранены, і Баё выключылі з армейскай авіяцыі.
У 1924 годзе ён вымушана ўступіў у Іспанскі легіён. У ходзе Рыфскай вайны камандаваў ротай. У 1925 годзе быў цяжка паранены ў пахвіну, год аднаўляўся. Пасля вярнуўся ў зону баявых дзеянняў. Пасля вайны, да 1934 года, жыў у Іспанскім Марока.
У час Другой рэспублікі вярнуўся ў авіяцыю. Адначасна ўступіў у Антыфашысцкі рэспубліканскі вайсковы саюз. Калі адбыўся ліпеньскі пут 1936 года, з якога пачалася грамадзянская вайна ў Іспаніі, Баё служым на ваенным аэрадроме Эль-Прат-дэ-Льёбрэгат. Ён застаўся верным рэспубліканскаму ўраду і кіраваў вызваленнем Івіцы і Фарментэры, а таксама высадкай на Маёрку. Апошняя аперацыя не была ўзгоднена з кіраўніцтвам, і афіцэра аддалі пад суд, але ён быў апраўданы[3]. Пасля служыў у калоне Лопеса-Т’енды.
Пазначаны начальнікам штаба V армейскага корпуса. Далей служыў у ваенным міністэрстве. Пасля заканчэння вайны разам з сям’ёй збег у Францыю. Там трапіў у канцлагер, дзе страціў правае вока. Пасля вызвалення ваяваў у Другой сусветнай вайне ў французскай авіяцыіі. Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.
Далей вярнуўся на радзіму, на Кубу. Першы час працаваў выкладчыкам матэматыкі і дырэктарам Матэматычнай акадэміі. У 1941 годзе пераехаў у Мексіку, дзе стаў прафесарам авіяцыйнай школы Гвадалахары. У 1943 годзе атрымаў мексіканскае грамадзянства.
З канца 1940-х гадоў удзельнічаў у розных рэвалюцыйных арганізацыях у краінах Цэнтральнай Амерыкі. Ён быў адным з ваенных інструктараў кубінскіх партызан Руху 26 ліпеня на чале з Фідэлем Кастра. У якасці саветніка пайшоў у партызаны, удзельнічаў у Кубінскай рэвалюцыі. Уступіў у Камуністычную партыю Іспаніі і Таварыства кубінска-іспанскай дружбы. Даслужыўся да звання генерала Рэвалюцыйных узброеных сіл Кубы.
Remove ads
Кнігі
Збронікі вершаў
- Cualquier cosilla, España, 1911
- Mis cantos de aspirante, España, 1911
- Cadetadas, España, 1912
- Canciones del Alkázar, España, 1914
- El tenorio laico, España, 1938
- El tenorio cubano, 1960
- Fidel te espera en la Sierra, México, 1958
- Sangre en Cuba, México, 1958
Навелы
- Juan de Juanes, España, 1926
- Uncida al yugo, España, 1926
Ваенна-гістарычная тэматыка
- Dos años en Gomara, España, 1928
- La guerra será de los guerrilleros, España, 1937
- Mi desembarco en Mallorca, México, 1944
- Tempestad en el Caribe, México, 1950
- Cámara, México, 1951
- El caballero de los tristes destinos México, 1953
- Magallanes, el hombre más audaz de la tierra, México, 1953
- 150 preguntas a un guerrillero, México, 1955
- Mis versos de rebeldía, México, 1958
- Mi aporte a la revolución cubana, 1960
- Versos revolucionarios, 130 pp, 1960
- Mis versos, 223 pp, 1965
Remove ads
Творы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads