Альберт Арсеньевіч Васільеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альберт Арсеньевіч Васільеў (1 снежня 1931, Парфёнава, Вашкінскі раён, Валагодская вобласць — 2017)  — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Альберт Арсеньевіч Васільеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1958 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Архангельска, Яраслаўля, з 1963 года — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, Белкааппраекце, з 1972 года — у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражываў у Мінску. Памёр у 2017 годзе[1].

Творчасць

Асноўныя працы: генпланы Слоніма (1964), Асіповічаў (1965), Каменца (1975), ПДП цэнтра Мікашэвічаў; у аўтарскім калектыве: генпланы Стоўбцаў (1977), доследна-паказальны праект Смалявічаў (1985).

Публікаваў свае вершы ў газетах «Веснік міру», «Сям’я», зборніку «Натхненне». Выдаў зборнік вершаў «Лёгкія цені» (2002; руск.: Легкие тени)[2].

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads