Мікашэвічы

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікашэвічыmap
Remove ads

Мікашэ́вічы[2] (трансліт.: Mikaševičy) — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Волхва. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. За 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста. Насельніцтва 12 693 чал. (2017)[3].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. У XIX стагоддзі — вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу будаўніцтва Палескіх чыгунак — станцыя.

З 25 сакавіка 1918 года Мікашэвічы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Вясной 1919 года заняты польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны.

У кастрычніку-лістападзе 1919 года Мікашэвічы былі галоўнай перамоўнай пляцоўкай між Варшавай і Масквой.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі. У сярэдзіне 1930-х гадоў сярод жыхароў Мікашэвічаў было каля 400 яўрэяў.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года — рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай вобласці.

Пасёлак быў акупаваны нямецкімі войскамі з 16 ліпеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года. У 1942 годзе немцы, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, сагналі іх у гета ў Мікашэвічах. Летам 1942 года нацысты і паліцаі забілі, па розных крыніцах, ад 418 да 456 чалавек.

З 1954 года пасёлак у Брэсцкай вобласці. У 1950—1960 гадах — цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня[4]. З 2005 года — горад[5][6].

25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган, Вільча, Града, Запроссе, Моршчынавічы, Пясчанікі і Сітніца[7]. 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсавета[8].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.

Славутасці

Thumb
Царква евангелістаў
Thumb
Каталіцкая капліца
  • Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, помнік архітэктуры эклектыкі.
  • Каталіцкая капліца ў прыстасаваным цагляным будынку
  • Школа (1904)
  • Яўрэйскія могілкі
  • Радавая забудова
  • Помнік на брацкай магіле яўрэяў, забітых нацыстамі і паліцаямі 6 жніўня 1942 года (1992).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads