Альберт Васілевіч Някрасаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альберт Васілевіч Някрасаў
Remove ads

Альберт Васілевіч Някрасаў (нар. 20 красавіка 1937, г. Красавіна, Валагодская вобласць, Расія — 22 верасня 1992) — беларускі мастак.

Хуткія факты Альберт Васілевіч Някрасаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай у 1965 годзе. Выкладаў з 1965 года ў Віцебскім педагагічным інстытуце (з 1977 — тэхналагічным).

Член Беларускага саюза мастакоў з 1972 года.

Творчасць

Творам уласцівы рамантычная ўзнёсласць, лаканізм і дэкаратыўная абагульненасць форм, матавасць жывапіснай фактуры, стрыманая гама колераў. Аўтар станковых кампазіцый «Дзяўчына з касой» (1969), «У восеньскім парку» (1971), «Раніца» (1974), «Дзеці» (1976), «Бацькоўскі край», «Хвіліна адпачынку» (абодва 1981), «Восень» (1982), «Першы снег» (1983), трыпціха «Зіма» (1982), серый акварэляў «Па родных мясцінах», «Лепельшчына», «Міжземнамор’е» (усе 1992), твораў манументальнага мастацтва: размалёўкі «Этапы вялікага шляху» (1967) у будынку ГПТВ-19 і «Чалавек і прырода» (1980) у вытворчым корпусе швейнай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, мазаіка «Дзяцінства» на будынку сярэдняй школы № 4 г. Наваполацк Віцебскай вобласці (1973) і інш.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads