Альберт Сямёнавіч Шагінян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Альберт Сямёнавіч Шагінян (14 ліпеня 1934, г. Армавір, Краснадарскі край, Расія — 20 жніўня 2000) — беларускі спецыяліст у галіне машыназнаўства, гідраўлічных і электрагідраўлічных сочачых сістэм. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1988).

Хуткія факты Альберт Сямёнавіч Шагінян, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Растоўскі інстытут сельскагаспадарчага машынабудавання (1957).

Працаваў на Армавірскім заводзе выпрабавальных машын (майстар, начальнік цэха), Армавірскім спецыяльным канструктарсім бюро выпрабавальных машын (кіраўнік канструктарскай групы, загадчык лабараторыі, загадчык канструктарскага аддзела), Спецыяльным канструктарскім бюро сейсмічнай тэхнікі Упраўлення промыславай і палявой геафізікі Міністэрства нафтавай прамысловасці СССР (г. Гомель; з 1973, дырэктар — галоўны канструктар). Выкладаў у Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (1986—2000, рэктар).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя імпульсных і вібрацыйных крыніц сейсмічных сігналаў; распрацоўка і ўкараненне сейсмаразведачнай і вымяральнай тэхнікі; гідраўліка.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароды: званні «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1985), «Заслужаны вынаходнік Беларускай ССР» (1980).

Літаратура

  • Некоторые вопросы динамики испытательных машин статического действия : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 161 / А. С. Шагинян. — Новочеркасск, 1969.
  • Шагінян Альберт Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 357.
  • Шагинян Альберт Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 561.
  • Творец, ученый, создатель : Шагинян Альберт Семенович / С. Сарело // Путь в науку. — Гомель, 2006. — Вып. 3 : Очерки о докторах и профессорах — выпускниках и сотрудниках вузов и НИИ Гомельщины. — С. 295—299.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads