Альбуць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Альбуцьmap
Remove ads

Альбу́ць (трансліт.: Aĺbuć) — леснічоўка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці, адна з мемарыяльных сядзібаў Якуба Коласа. Размешчана за 3 км ад Стоўбцаў і за 6 км ад Мікалаеўшчыны.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
План леснічоўкі пачатку XX стагоддзя

Сям’я радзівілаўскага лесніка Міхася Міцкевіча пераехала ў Альбуць з Ластка ў 1890 годзе. Праз год пасля пераезду ў сядзібе згарэла хата, аднак у хуткім часе яна была адбудавана. Міхась Міцкевіч служыў у Альбуці да 1902 года, пакуль не памёр.

У 1990 годзе на месцы, дзе некалі была Альбуцкая лясная камора, з нагоды ўшанавання памяці Якуба Коласа была адноўлена сядзіба: рэканструявана гумно, адбудаваны хата, хлеў, павець і склеп. У пабудовах створана экспазіцыя па матывах паэмы «Новая зямля», а таксама выстаўка «Пчалярства і рыбалоўства»[1].

Сядзіба неаднаразова ўзгадана ў творчасці Коласа пад назвай «Парэчча».

Remove ads

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads