Альтаміра (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Альтаміра» (ісп.: Altamira) — іспанскі біяграфічны драматычны фільм 2016 года з Антоніа Бандэрасам у галоўнай ролі. Гэта першая праца рэжысёра Х’ю Хадсана пасля карціны «Я марыла аб Афрыцы» 2000 года.[8]

Remove ads

Сюжэт

Марселіна Санз дэ Саўтуола — іспанскі юрыст і археолаг-аматар — разам са сваёй дзевяцігадовай дачкой Марыяй ва ўласных уладаннях знайшоў пячору з наскальныя малюнкі эпохі каменнага веку. Саўтоле давялося сутыкнуцца з кпінамі з боку навуковай супольнасці і гневам царквы, якая не прызнае нічога, што разыходзіцца са святым пісьмом. Толькі пасля смерці імя Саўтолы было ачышчана, а пячора Альтаміра занесеная ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

У ролях

• Антоніа БандэрасМарселіна Санз дэ Саўтуола
• Гальшыфте Фарахані — Канчыта
• Алегра Ален — Марыя Саўтола
• Ірэна Эскалар — дарослая Марыя
• Клемент Сібані — Эміль Картальяк
• Генры Гудмен — Дэ Лос Рыас
• П’ер Ніне — Пол Ратьер
• Руперт Эверэт — Мансіньёр
• Хавіві Хіль Валье — Арле
• Нікалас Фарэл — Віланова
• Луіс Салер — Мера
• Табата Сересо — Пасі
• Кэці Петэрсан — Караліна
• Мэрыам Д’ Або — Элена
• Кіке Гуаса — кароль Альфонса XII
• Трыстан Ульоа — Анры Брэйль
Remove ads

Саўндтрэк

Музыку да фільма напісалі брытанскі рок-музыкант Марк Нопфлер і шатландская перкусіяністка і кампазітар Эвелін Глен.

Водгукі

У фільма 57% станоўчых водгукаў на сайце Metacritic.[9] Джонатан Холанд з вядучага амерыканскага выдання The Hollywood Reporter назваў фільм "маляўнічым, але звычайным", дадаўшы, што "трохі вау-фактару вы адчуваеце, калі бачыце карціну "Альтаміра", у якой галоўную ролю выканаў Антоніа Бандэрас, а рэжысёрам выступіў Х'ю Хадсон, і ў якой апісваюцца падзеі, якія граюць важную ролю ў вялікай навуковай рэвалюцыі Дарвіна, але якая, у выніку, зводзіцца да прыгожай, але празаічнай драмы, дзе ўсё адбываецца менавіта так, як і чакалася".[10]

Remove ads

Зноскі

1. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.

2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 снежня 2016.

3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 снежня 2016.

4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 снежня 2016.

5. Unifrance — 1949. Праверана 4 чэрвеня 2019.

6. Phil de Semlyen. First Look At Antonio Banderas In Altamira | News | Movies - Empire. Empireonline.com (9 кастрычніка 2015). Праверана 21 сакавіка 2018.
7. "Finding Altamira listing" "Finding Altamira listing" Metacritic, Accessed 21 Murch 2018.
8. Jonathan Holland. 'Altamira': Film Review. The Hollywood Reporter (4 красавіка 2016). Праверана 21 Murch 2018.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads