Паўль Хіндэміт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паўль Хіндэміт
Remove ads

Паўль Хіндэміт (ням.: Paul Hindemith; 16 лістапада 1895, Ханау — 28 снежня 1963, Франкфурт-на-Майне) — нямецкі кампазітар , альтыст , дырыжор, музычны тэарэтык; вядучы прадстаўнік нямецкага неакласіцызму.

Хуткія факты Паўль Хіндэміт, Асноўная інфармацыя ...

Вучыўся ў кансерваторыі г. Франкфурт-на-Майне. З 1915 года 2-і скрыпач квартэта А. Рэбнера, у 1921-29 гадах альтыст струннага квартэта Л. Амара — П. Хіндэміта. З 1927 года прафесар Вышэйшай музычнай школы ў Берліне. З 1938 года працаваў у Швейцарыі і ЗША. Творы Хіндэміта вылучаюцца гармоніяй, стрыманасцю пачуццяў, у шматлікіх з іх уздымаў грамадскія і філасофскія праблемы. Звяртаўся да бытавой аматарскай музыкі. Сярод твораў: оперы, у тым ліку «Навіны дня» (пастаноўка 1929, 2-я рэдакцыя 1954), «Мастак Матыс» (пастаноўка 1938), «Гармонія свету» (пастаноўка 1957); балеты; 6 сімфоній (1930-58); канцэрты; камерна-інструментальныя ансамблі, у тым ліку творы для фартэпіяна; харавыя творы; музыка для аматарскіх аркестраў, ансамбляў. Аўтар кніг «Кіраўніцтва па кампазіцыі» (т. 1-3, 1937-70), падручнікаў па тэорыі музыкі і гармоніі.

Remove ads

Зноскі

1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.

2. Paul Hindemith // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Хиндемит Пауль // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118551256 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 лютага 2024.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads