Альфрэд Тарскі

матэматык і логік From Wikipedia, the free encyclopedia

Альфрэд Тарскі
Remove ads

Альфрэд Та́рскі[11] (польск.: Alfred Tarski; 14 студзеня 1901 — 26 кастрычніка 1983) — польска-амерыканскі матэматык, логік, адзін з заснавальнікаў лагічнай семантыкі[11]. Прафесар[11], член-карэспандэнт Брытанскай акадэміі (1966).

Хуткія факты Альфрэд Тарскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Варшаве. У 1924 годзе скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. З 1926 года займаў у ім пасаду дацэнта. З 1939 года ў эміграцыі ў ЗША. З 1942 года працаваў у Гарвардскім універсітэце. Працаваў у Інстытуце вышэйшых даследаванняў у Прынстане[12]. З 1946 года Альфрэд Тарскі прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.

Займаў пасаду прэзідэнта Міжнароднага саюза гісторыі і філасофіі навукі, прэзідэнтам Асацыяцыі сімвалічнай логікі, членам Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў[12].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Альфрэд Тарскі лічыў логіку асновай ўсіх навук, галоўная задача якой — вызначэнне дакладнага сэнсу тэрмінаў і выяўленне агульных заканамернасцей[11]. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку алгарытмічных метадаў вылічэння прэдыкатаў, тэорый мностваў, мадэлей, матэматычную логіку і логіку выказванняў. Аўтар прац па метадалогіі дэдуктыўных навук. Працы Альфрэда Тарскага па семантыцы і металогіцы аказалі ўплыў на развіццё семіётыкі і паслужылі ўзорам выкарыстання фармальных метадаў пры аналізе змястоўных тэорый і праблем.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads