Аль-Амаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аль-Амаль (араб. مسبار الأمل, «Надзея») — эмірацкая аўтаматычная міжпланетная станцыя, якую адправілі да Марса ў рамках Emirates Mars Mission (араб. مشروع الإمارات لاستكشاف المريخ) з Японіі 19 ліпеня 2020 года 21:58:14 UTC[1] з касмічнага цэнтра Танэгасіма пры дапамозе ракеты-носьбіта H-IIA[2][3][4]. 14 і 15 ліпеня ААЭ двойчы пераносіла старт місіі Mars Hope Probe з-за навальнічных аблокаў на касмадроме[5].
Гэта першы марсіянскі спадарожнік Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і арабскага свету ў цэлым. Апарат быў створаны пры супрацоўніцтве Касмічнага цэнтра Махамеда ібн Рашыда і амерыканскай Лабараторыі атмасфернай і касмічнай фізікі ва Універсітэце Каларада, а таксама іншых арганізацый, такіх як універсітэт штата Арызона і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі[6]
Навуковая мэта, пастаўленая перад гэтым спадарожнікам, — стварэнне поўнай карціны марсіянскай атмасферы. Апарат будзе даследаваць, як змяняецца надвор’е на працягу дня і на працягу года, вывучаць метэаралагічныя падзеі ў ніжніх пластах атмасферы, такія як пылавыя буры, а таксама назіраць за надвор’ем у розных геаграфічных абласцях Марса[7][8].
14 лютага 2021 года апарат зрабіў свой першы фотаздымак Марса[9].
Remove ads
Зноскі
- Китай перевозит ракету на место запуска предстоящей миссии на Марс Архівавана 19 ліпеня 2020., 19 июля 2020 года
- Японская ракета готова отправить в космос первый марсианский зонд ОАЭ Архівавана 19 ліпеня 2020., 19 июля 2020
- Chang, Kenneth (2020-02-15). "From Dubai to Mars, With Stops in Colorado and Japan". The New York Times. ISSN 0362-4331. Архівавана з арыгінала 2020-02-15. Праверана 2020-02-15.
- EMM - Scientific Goals(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2016. Праверана 21 ліпеня 2020.
- Эмиратский зонд Hope прислал первое фото Марса Архівавана 14 лютага 2021. // РИА Новости, 14 фев 2021
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads