Аляксандра Алегаўна Раманоўская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандра Алегаўна Раманоўская (нар. 22 жніўня 1996, Мінск, Беларусь) — беларуская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў акрабатыцы. Чэмпіёнка свету (2019), найлепшая спартсменка года Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
Пачала займацца фрыстайлам у 2005 годзе, бацькі таксама займаюцца спортам[2].
Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. У вольны час любіць чытаць і вязаць[2].
Чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартсменка года ў Беларусі — 2019 па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»
Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Раманаўская актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіла ў Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартыўных чыноўнікаў супраць ціску на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю. 6 кастрычніка 2020 года на сходзе фрыстайлістаў галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Мікалаю Казеку паведамілі, што чэмпіёнка «звольнена за прагулы»[3].
У лістападзе 2020 года Аляксандра Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты медаль Універсіяды 2019 года ў Краснаярску за $900 і прадала яго ў выніку таргоў за $15 тыс. Грошы, атрыманыя за медаль, пайшлі ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі спартсменаў, якія пацярпелі ад дзейнасці рэжыму Лукашэнкі[4].
Remove ads
Спартыўная кар’ера
З 2011 года трэніруецца пад кіраўніцтвам Мікалая Казекі. Праз год, у 2012 годзе, дэбютавала на спаборніцтвах Кубка свету, на дамашнім беларускім этапе[2].
У 2015 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у К’еза-ін-Вальмаленка, дзе заняла першае месца ў асабістай акрабатыцы. У 2015 годзе таксама адбыўся дэбют на дарослым чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Крайшбергу, дзе фрыстайлістка заняла 11-е месца. У заліку Кубка свету сезона 2014/2015 Раманоўская стала 33-й, атрымаўшы перамогу на адным з этапаў (у Лэйк-Плэсідзе)[2].
У 2017 годзе выступіла на другім для сябе чэмпіянаце свету ў іспанскай Сьера-Невада, але стала там толькі 19-й у асабістай акрабатыцы[2].
На Алімпіядзе ў Карэі ў 2018 годзе заняла 14-е месца[2]. Сезон завяршыла на 25-м месцы ў агульным заліку і на 4-м сярод фрыстайлістак-акрабатак, што на той момант стала найлепшым яе дасягненнем[5].
У 2019 годзе выйграла тытул чэмпіёнкі свету ў акрабатычных скачках на першынстве планеты ў амерыканскім Парк-Сіці, штат Юта[6]. У суперфінале выконвала другі па складанасці скачок, атрымаўшы ад суддзяў 113,18 бала, апярэдзіўшы расіянку Любоў Нікіціну на 23,3 бала[7]. Праз тыдзень у Маскве атрымала другую перамогу на этапах Кубка свету[8]. У 2019 годзе на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску атрымала перамогу ў асабістай акрабатыцы[9], у фінале набраўшы 100,29 бала. Затым стала двухразовай чэмпіёнкай Універсіяды ў пары з Арцёмам Башлаковым, абышоўшы расіян Крысціну Спірыдонаву і Станіслава Нікіціна на 1,15 бала. З 128 баламі ў заліку акрабатыкі заняла дзевятае месца, сярод усіх фрыстайлістаў стала 47-й у сезоне[5].
Перамогі
Remove ads
Грамадская дзейнасць
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[12].
Узнагароды
- Ганаровае званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» (8 студзеня 2020)[13].
Зноскі
- International Ski and Snowboard Federation database Праверана 26 красавіка 2022.
- Freestyle Skiing | Athlete Profile: Aliaksandra RAMANOUSKAYA - Pyeongchang 2018 Olympic Winter Games(недаступная спасылка). web.archive.org (21 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2018. Праверана 3 сакавіка 2019.
- Спортсменку года Александру Романовскую уволили «за прогулы». Фристайлистка высказывалась против насилия (руск.)(недаступная спасылка). Onliner.by (6 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2020. Праверана 9 лістапада 2020.
- Вот за сколько фристайлистка Романовская продала на аукционе свою золотую медаль (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
- RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information . FIS. Праверана 29 мая 2019.
- Александра Романовская выиграла золото на чемпионате мира по фристайле(недаступная спасылка). Народная Воля (7 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 3 сакавіка 2019.
- FIS Freestyle Ski and Snowboarding World Championships 2019 - Event Results - Women's Aerials . FIS (6 лютага 2019). Праверана 29 мая 2019.
- RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information - RESULTS - 2018/2019 . FIS. Праверана 29 мая 2019.
- Александра Романовская принесла Беларуси первое «золото» Универсиады-2019 . www.aif.by (3 сакавіка 2019). Праверана 3 сакавіка 2019.
- RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information - WC (англ.). FIS. Праверана 29 мая 2019.
- RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information (англ.). FIS. Праверана 29 мая 2019.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads