Аляксандра Віктараўна Герасіменя
беларуская плаўчыха From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндра Ві́ктараўна Герасіме́ня (нар. 31 снежня 1985, Мінск) — беларуская плыўчыха. Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года (50 і 100 метраў вольным стылем), бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года (50 метраў вольным стылем), уладальніца залатых узнагарод чэмпіянатаў свету і Еўропы як на «доўгай вадзе» (басейн 50 метраў), так і на кароткай (басейн 25 метраў). У кастрычніку 2020 года ўзначаліла незалежны Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці.
Remove ads
Спартыўная кар’ера
Чэмпіёнка Чэмпіянату свету 2011 года ў Шанхаі, чэмпіёнка і сярэбраная прызёрка Чэмпіянату Еўропы 2010 года ў Будапешце. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2001 года. Рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў.

Двухразовая срэбраная прызёрка Летняй Алімпіяды 2012 года ў Лондане. Аляксандра Герасіменя выйграла 2 жніўня 2012 года срэбраны медаль у заплыве на 100 метраў вольным стылем на Алімпійскіх гульнях. Затым 4 жніўня яна заняла 2-е месца на дыстанцыі 50 м вольным стылем.
15 снежня 2013 года Аляксандра Герасіменя выйграла свой 20-ы медаль у кар’еры на Алімпіядах, чэмпіянатах свету і Еўропы.
На Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра 15 жніўня 2016 года Аляксандра Герасіменя заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 50 м вольным стылем, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі — 24,11 сек.
Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па водных відах спорту 2014 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем[1].
Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыях 50 м і 100 м вольным стылем, а таксама на дыстанцыі 50 м на спіне[2].
27 ліпеня 2017 года, паўтарыўшы рэкорд Еўропы, заваявала бронзу чэмпіянату свету па плаванні на дыстанцыі 50 метраў на спіне з вынікам 27,23 (рэкорд Беларусі).
Remove ads
Грамадска-палітычная дзейнасць
18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[3]. Была сярод атлетаў, што заявілі аб стварэнні Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі[4] ў верасні 2020 года, удзельнічала ў пратэстах, якія адбываліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Актыўна выказвалася супраць гвалту ў краіне і за правядзенне паўторных выбараў, падпісала адкрыты ліст да ўлады і сілавікоў і пастаянна хадзіла на нядзельныя маршы. У кастрычніку 2020 года пераехала ў Вільнюс і ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці[5]. Адказная за маладзёжную палітыку і спорт у Народным антыкрызісным упраўленні[6].
26 снежня 2022 года ў Беларусі завочна прысуджана да 12 гадоў пазбаўлення волі[7].
Remove ads
Узнагароды
Сям’я
Муж Аляксандры вядомы беларускі плывец Яўген Цуркін[11]. У 2018 годзе нарадзіла дачку Сафію[12].
Зноскі
- Плыўчыха Аляксандра Герасіменя пераехала ў Вільню і ўзначаліла Фонд спартовай салідарнасці Беларусі . Наша Ніва. Праверана 28 лістапада 2023.
- belarus-nau.org(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2021. Праверана 21 лістапада 2020.
- pressball.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2022. Праверана 26 снежня 2022.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 450 ад 13 снежня 2016 г. «Аб узнагароджанні» . Афіцыйны Інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (13 снежня 2016).
- Герасіменя, Ляўчук, Бахарэвіч атрымаюць ад Рады БНР медалі Ордэна Пагоні | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 28 лістапада 2023.
- Самая прыгожая спартсменка краіны выйшла замуж . Наша Ніва (19 жніўня 2017).
- «Мне спатрэбілася два месяцы, каб даць рады пасляродавай дэпрэсіі». Аляксандра Герасіменя дзеліцца складанасцямі мацярынства . Наша Ніва (18 лістапада 2018). Праверана 28 лістапада 2023.
Remove ads
Спасылкі
Інтэрв’ю і артыкулы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads