Аляксандр Іванавіч Казарскі

рускі ваенны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Іванавіч Казарскі
Remove ads

Аляксандр Іванавіч Казарскі (нар. 16 чэрвеня 1798, Дуброўна, Віцебская вобласць, Беларусь — 16 (28) чэрвеня 1833, Мікалаеў) — ваенны дзеяч.

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Казарскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Казарскі Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў сям’і адстаўнога губернскага сакратара, кіраўніка маёнткам князя Любамірскага.

Ва ўзросце 10 год яго забраў да сябе ў г. Мікалаеў сваяк, надворны саветнік Васілій Сямёнавіч Казарскі. З яго дапамогай паступіў у мараходнае вучылішча. 14 лютага 1814 года адбылося ўзвядзенне ў мічманы. Казарскі пачаў плаваць на брыганцінах, потым камандаваў на Дунаі атрадам грабных судоў.

У 1828 годзе ў час руска-турэцкай вайны камандаваў невялікім транспартным суднам «Сапернік». У канцы 1828 года яго назначылі камандуючым брыгам «Меркурый». Судна хадзіла з 44-пушачным фрэгатам «Штандарт» і брыгам «Арфей». Неаднойчы гэтыя караблі праводзілі разведку. За адвагу пры штурме Варны яго ўзнагародзілі залатой шабляй.

У 1831 годзе А. І. Казарскі адшукаў найкарацейшы водны шлях з Колы (Мурманск) у Пецярбург па рэках і азёрах з Белага мора ў Ладажскае возера (праз 100 гадоў гэты шлях рэалізаваны ў Беламорска-Балтыйскі канал).

Thumb
Барацьба з брыгам Меркурыя. 65x120 алей, палатно 2017-2021 Уладзімір Косаў
Thumb
Брыг Меркурый Сустрэча з турэцкай эскадрай. Уладзімір Косаў
Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads