Аляксандр Іванавіч Сярдзюк

акцёр, рэжысёр, педагог From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Іванавіч Сярдзю́к[4] (укр.: Олександр Іванович Сердюк; 14 (27) чэрвеня 1900 — 14 снежня 1988) — украінскі савецкі акцёр, тэатральны рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1951).

Хуткія факты Аляксандр Іванавіч Сярдзюк, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Помнік на магіле А. І. Сярдзюка ў Харкаве

Нарадзіўся ў сяле Бзіў у Палтаўскай губерні (цяпер у Барышыўскім раёне Кіеўскай вобласці Украіны). У 1919 годзе скончыў Дзяржаўны музычна-драматычны інстытут імя М. В. Лысенкі ў Кіеве. У 1919—1922 гадах акцёр Першага дзяржаўнага тэатра Украінскай ССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (сучасны Дняпроўскі нацыянальны ўкраінскі музычна-драматычны тэатр імя Т. Р. Шаўчэнкі). З 1922 года А. Сярдзюк акцёр у тэатры «Берэзіль» (з 1934 года Харкаўскі драматычны тэатр імя Т. Шаўчэнкі). У 1957—1962 гадах — дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра. Член КПСС з 1943 года[5]. З 1946 года выкладаў у Харкаўскім тэатральным інстытуце, з 1960 года — прафесар[4].

Член КПСС з 1943 года[5]. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украінскай ССР 4-га і 5-га скліканняў.

Памёр Аляксандр Іванавіч Сярдзюк 14 снежня 1988 года. Пахаваны на 2-х гарадскіх могілках Харкава.

Remove ads

Творчасць

Творчасць А. І. Сярдзюка вызначалася глыбінёй псіхалагічнай трактоўкі, часам вострай публіцыстычнасцю[4][5].

Сярод выкананых роляў: Гараднічы («Рэвізор» М. В. Гогаля), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага), Платон, Кобза, Граза («Платон Крэчат», «Гібель эскадры», «Старонкі дзённіка» А. Карнейчыка), Мікіта («Яраслаў Мудры» І. Качаргі), Сяргееў («Генерал Ватуцін» Л. Дзміцеркі), Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Барон («Жакерыя» П. Мерымэ), Атэла («Атэла» У. Шэкспіра), Назар («Назар Стадоля» Т. Шаўчэнкі і інш. Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна і «Паміж ліўнямі» А. Штэйна[5]. Сярод рэжысёрскіх работ А. І. Сярдзюка пастаноўкі «Ой, пайду я ў Барыслаўку» паводле І. Франко (1956), «Гайдамакі» паводле Т. Шаўчэнкі (1962), «Няроўны бой» М. Заруднага (1960), «Маруся Багуслаўка» М. Старыцкага (1962) і іншыя.

З 1930[5] года А. І. Сярдзюк здымаўся ў кіно. Выканаў ролі: Назар («Назар Стадоля», 1936), Чарненка («Стажары», 1939), Мікалай Варкалюк («Каханне на досвітку», 1957), Кабаха («Гібель эскадры», 1965) і іншыя.

Пастаянна прымаў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных ушанаванню памяці Т. Р. Шаўчэнкі. Аўтар кнігі «Роздумы і нататкі акцёра» (1989), артыкулаў «На ўсё жыццё», «Натхненні акцёра» (абодва ў 1964 годзе).

Remove ads

Узнагароды і званні

Памяць

  • На доме ў Харкаве, у якім жыў А. І. Сярдзюк, устаноўлена мемарыяльная дошка.
  • Акцёру прысвечаны фільмы «Сустрэча з сабой» (1968, Харкаўская студыя тэлебачання), «Харкаў Леся Сердзюка» (1995, тэлестудыя"Ніка-Арс").

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads