Аляксандр Іванавіч Чарныш
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Іванавіч Чарныш (15 мая 1917, вёска Кромавічы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 29 чэрвеня 1944, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюза (24.3.1945).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мар'інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1935 годзе. З 1938 года ў Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939 г. і савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Ленінградскім, Закаўказскім, Беларускім і 1-м Беларускім франтах. Капітан, камандзір стралковай роты А. Чарныш вызначыўся 28-29 чэрвеня 1944 г. пры вызваленні Магілёўскай вобласці. 29 чэрвеня 1944 г. рота А. Чарныша, прарваўшыся ў тыл праціўніка, захапіла ўчастак шашы Бабруйск—Мінск. Было адбіта 14 контратак, узятыя ў палон 80 гітлераўцаў. А. Чарныш загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у вёсцы Чарніца Бабруйскага раёна.
Remove ads
Узнагароды
Памяць
Помнікі А. І. Чарнышу ў аграгарадку Бярозкі Докшыцкага раёна і горадзе Докшыцы[1].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 239.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads