Аляксандр Адольфавіч Пальмбах
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Адольфавіч Пальмбах(10 верасня 1897, Дрыса, Віцебская губерня — 22 кастрычніка 1963) — вучоны-цюрколаг. Прафесар (1960). Заслужаны дзеяч літаратуры і мастацтва Тувінскай АССР (1963).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918). Удзельнік грамадзянскай вайны. Настаўнічаў у Лёзне (да 1922). З 1930 г. у Тувінскай Народнай Рэспубліцы[1]. Выкладаў у Камуністычным універсітэце працоўных Усходу, Чалябінскам педагагічным інстытуце і інш.
Навуковая дзейнасць
Адзін са стваральнікаў тувінскай пісьменнасці. Сааўтар «Граматыкі тувінскай мовы», «Асноў тувінскай арфаграфіі» і інш. Перакладаў з тувінскай мовы на рускую, даследаваў сувязі тувінскай літаратуры з літаратурамі народаў СССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі[1].
Сям'я
Быў жанаты, меў трох сыноў: Спартак Пальмбах (1923—1943), Гранік Пальмбах (1925—1996). Тэмір Пальмбах (нар. 1931)
Памяць
У Тыве ў гонар А. А. Пальмбаха названа адна з вуліц горада Кызыла.
Зноскі
- Пальмбах Аляксандр Адольфавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads