Аляксандр Аляксандравіч Бачыла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Бачыла (нар. 26 лютага 1961, Горкі) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.
Біяграфія
Нарадзіўся 26 лютага 1961 года ў горадзе Горкі Магілёўскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
Працоўную дзейнасць пачаў слесарам на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне. Працаваў следчым пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска, старшым следчым, пракурорам аддзела па наглядзе за следствам і дазнаннем у органах унутраных спраў пракуратуры Мінска; займаў розныя пасады ў Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама[1].
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае тры падзячныя лісты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Мінскага аблвыканкама і Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам адзнакі Міністэрства юстыцыі «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі», нагруднымі знакамі Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» II і I ступеняў[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads