Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Бушкоў (5 красавіка 1956, Мінусінск, Краснаярскі край — 29 верасня 2025[1], Краснаярск) — расійскі пісьменнік у жанрах дэтэктыву і фэнтэзі, таксама аўтар публіцыстыкі па сусветнай гісторыі і біялогіі. Перакладаў польскую мастацкую літаратуру.
Remove ads
Біяграфія
У школьныя гады быў двоечнікам і хуліганам. Працаваў паштальёнам, рабочым геафізічнай экспедыцыі, страхавым агентам[3] Шмат займаўся самаадукацыяй. Жыў і працаваў у Краснаярску.
Дэбютаваў апавяданнем «Вараг без запрашэння» ў часопісе «Літаратурная вучоба» ў 1981 годзе. У 1986 годзе ў Краснаярску выдаў свой першы зборнік апавяданняў «Стаяць у агні».
Трымаўся думкі, што пісьменнік павінен пісаць не чакаючы натхнення.
Remove ads
Публікацыі па гісторыі і антрапалогіі
Аўтар серыі кніг пад агульнай назвай «Расія, якой не было»[4], дзе Бушкоў са спасылкай на некаторыя крыніцы і літаратуру, прапанаваў наступныя ідэі:
- хрышчэнне Кіеўская Русь магло адбыцца не пад візантыйскім традыцыям, якія пазней прывялі да ўзнікнення Праваслаўнай царквы, а па заходнееўрапейскім традыцыям (пазней замацаваным у Каталіцкай царкве);
- мангола-татарскага нашэсця на ўсходнеславянскія землі не было, татары былі суседзямі славян і мелі з імі саюзныя адносіны, на самой справе гэта маглі быць міжусобныя войны славянскіх князёў, у якіх удзельнічалі татарскія найміты, нашэсце татарскіх атрадаў у некаторыя краіны Еўропы магло быць звязана з міжнароднай палітыкай гэтых князёў;
- Ілжедзмітрый І праводзіў даволі прагрэсіўную палітыку падчас свайго царавання ў Маскве, яго забойства і звязаныя з гэтым польскія пагромы ў горадзе былі вынікамі інтрыг уладных колаў Рэчы Паспалітайі і маскоўскіх баяр, Іван Сусанін не заводзіў палякаў у лес;
- Пётр І не праводзіў «еўрапеізацыі» Расіі, бо шмат чаго ў гэтым кірунку зроблена да яго нараджэння, фактычна ён ажыццяўляў татальную бюракратызацыю дзяржавы, чым значна ёй пашкодзіў;
- імператары Пётр III і Павел рыхтавалі і праводзілі ў жыццё даволі прагрэсіўныя рэформы;
- дзекабрысты маглі б распачаць грамадзянскую вайну, а іх пераўтварэнні прывялі б толькі да ўсталявання жорсткай дыктатуры ў краіне.
Некаторыя іншыя творы, як гістарычныя даследаванні, так і гістарычныя дэтэктывы, прысвечаны асобам Івана Жахлівага, кардынала Рышэлье, Уладзіміра Пуціна. У многіх кнігах Бушкова па гісторыі разглядаецца канцэпцыя альтэрнатыўнага развіцця гісторыі.
Кніга «Зямля. Планета зданяў» прысвечана праблемам антрапалогіі. Асноўная ідэя кнігі — паказаць ненавуковасць тэорыі эвалюцыі Чарльза Дарвіна, спробы многіх паслядоўнікаў дарвінізму «падагнаць» археалагічныя даныя пад свае погляды і адкінуць тыя знаходкі, якія супярэчаць храналогіі эвалюцыяністаў. Таксама аўтар звяртае ўвагу на папулярызацыю эвалюцыйнай тэорыі атэістамі і палітычнымі радыкаламі, што прывяло напрыклад да ўзнікнення канцэпцыі сацыял-дарвінізму, як навуковай спробы апраўдаць расізм, каланіялізм і нацыяналізм.
Усе кнігі Бушкова з аднаго боку вынікі працяглага і пільнага вывучэння рознабаковай літаратуры на рускай, польскай і чэшскай мовах, з другога — маюць характар выкліку традыцыйным навуковым канцэпцыям і навукова-папулярнаму стылю (напрыклад, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі). Агулам супрацьпастаўленне сваіх поглядаў традыцыйным навуковым канцэпцыям і ўжыванне жарганізмаў даволі распаўсюджаныя прыёмы сярод аўтараў гэтага жанру. Яшчэ адна адметнасць Бушкова — выкарыстанне слова «інтэлігент» толькі ў негатыўным сэнсе, для апісання неадукаваных асоб, якія прэтэндуюць на вырашэнне праблем у якіх дрэнна разумеюць.
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads