Аляксандр Аляксандравіч Кліменка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Кліменка (28 сакавіка 1983, Мазыр) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мазырскага футбола, гуляў у мазырскай «Славіі». У 2003 годзе перайшоў у клуб другога расійскага дывізіёна «Балтыка», але не замацаваўся і вярнуўся ў «Славію». Найлепшыя сезоны правёў у салігорскім «Шахцёры», з якім выйграў золата чэмпіянату 2005 і стаў найлепшым бамбардзірам у сезоне 2006. Пасля перайшоў у «Гомель», а ў пачатку 2011 года вярнуўся ў «Славію», якой дапамог выйграць Першую лігу 2011.
У сакавіку 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Славіі»[2]. У 2019 годзе ўзначаліў дубль клуба, а ў жніўні 2020 года вярнуўся да працы з юнацкімі камандамі[3]. У пачатку 2022 года як ігрок далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У 2002—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі. 2 лютага 2007 года згуляў свой адзіны матч за нацыянальную зборную Беларусі (таварыскі матч супраць Ірана).
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі: 2005
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2007
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2010, 2011
Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2006
Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2006
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005, 2006
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads