Аляксандр Аляксандравіч Мількота
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Аляксандравіч Мількота (нар. 1946, в. Куранец Вілейскага раёна, Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі (1999—2003).
Remove ads
Біяграфія
У 1969 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.
Па заканчэнні інстытута да 1975 года займаў розныя пасады ў трэсце N 15 спецбудкамбіната «Мінскбуд» — да начальніка будаўнічага ўпраўлення.
У 1975-1978 гг. — Загадчык аддзела па кантролю за вытворчасцю раскопак Мінскага гарвыканкама.
Затым да 1981 г. — начальнік упраўлення дарожна-маставой гаспадаркі, пасля Упраўлення дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання горада Мінска.
У 1986—1990 гг. — старшыня Цэнтральнага райвыканкама г. Мінска.
У 1990 годзе быў прызначаны намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларускай ССР.
У 1994 — першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
20 жніўня 1999 года быў прызначаны Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Зноскі
- Архівавана 17 чэрвеня 2012. Архівавана 17 чэрвеня 2012. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2003 г № 584 «Аб вызваленні А. А. Мількоты ад пасады Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (руск.) Архівавана 17 чэрвеня 2012.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads