Куранецкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Куране́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Куранец.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Куранец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халапкоўскага сельсавета, статус Куранца паніжаны да вёскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 24 ліпеня 1995 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рэчкаўскага сельсавета. 28 мая 2013 года ў склад Рабунскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў (Асавец, Балашы, Варонічы, Гарадзілавічы, Грыгаркі, Губы, Дашкаўка, Жукавічы, Катлоўцы, Куляшы, Малькевічы, Навікі, Путрычы, Рэчкі, Стражы, Усцінавічы)[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1978 чалавек[4], з іх 95,0 % — беларусы, 3,5 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 1419 чалавек[6].
Населеныя пункты
Куранецкі сельсавет складаецца з 13 населеных пунктаў:
Вядомыя асобы
- Леў Альпяровіч — беларускі мастак.
- Мікола Гроднеў — беларускі пісьменнік. Працаваў дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956).
- Леанід Левашкевіч — сучасны расійскі кампазітар. Нарадзіўся ў Куранцы.
- Ганна Новік — беларуская паэтэса, дзеяч падпольнага беларускага руху ў Польшчы (1914—1997).[7][8][9][10]
- Тэлесфор Позняк — гісторык і даследчык усходне- і паўднёваславянскіх літаратур. Прафесар.[11]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads