Алесь Фалей

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́сь (Аляксандр Аляксандравіч) Фале́й (нар. 28 студзеня 1959, в. Задзвея, Баранавіцкі раён) — беларускі мастак, графік, каваль. Член Саюза мастакоў Беларусі.

Хуткія факты Алесь Фалей, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мае брата Генадзя (нар. 1957), таксама мастака.

У 1992 годзе скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці мастацкае праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці.

У час вучобы захапіўся жывапісам, потым асвоіў іншыя тэхнікі выяўленчага мастацтва. Працуе ў тэхніцы жывапісу, графікі, скульптуры, ручнога ткацтва, інсталяцыі, арт-аб’екта, мастацкага кавання і інш. З 1986 года ўдзельнічаў у больш за 90 выставах, 15 з якіх былі персанальнымі.

Першая персанальная выстаўка адбылася ў 1992 годзе ў Баранавічах. Выстаўкі мастака праходзілі ў розных гарадах Беларусі, Расіі, а таксама ў Польшчы, Германіі, Саудаўскай Аравіі, Францыі, Літве, Шатландыі, Ірландыі, Аўстрыі.

Аляксандр Аляксандравіч з’яўляецца лаўрэатам конкурсу «Art-Mark», першай выстаўкі візуальных мастацтваў у Віцебску (1992). Удзельнічаў у пленэры, прысвечаным памяці мастака Мікалая Селешчука (Брэст, 2002), у міжнародным фестывалі брутальнага мастацтва «Барэй» (Санкт-Пецярбург, 2003), у нацыянальным пленэры, прысвечаным 200-годдзю з дня нараджэння Напалеона Орды (Іванаўскі раён, 2006).

Алесь Фалей — член творчага аб’яднання «Аршыца» (1991), член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года. У 2004 годзе быў прыняты ў члены Міжнароднай акадэміі графікі (Санкт-Пецярбург).

На міжнародным біенале графікі (Манеж, Санкт-Пецярбург, 2004) Аляксандр Фалей атрымаў першую прэмію і медаль у намінацыі «Станковая графіка». У 2006 годзе на XIV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Майстар Клас» яму было прысвоена званне Майстра.

У 2014 годзе мастак паўтара месяца правёў у горадзе Чанчунь у Кітаі, дзе на міжнародным сімпозіуме выканаў з метала трохметровую скульптуру коніка, якая ўсталявана ў адным з гарадскіх паркаў Чаньчуня[1]. У лютым 2016 года Фалей стварыў у Каіры дзве скульптуры з металалому[2].

Работы мастака знаходзяцца ў дзяржаўных музеях Беларусі (Мінск, Брэст, Орша, Баранавічы), у музеі Марка Шагала ў Віцебску, у музеі «Эрарта» ў Санкт-Пецярбургу, універсітэце візуальных мастацтваў (г. Корк, Ірландыя), прыватных калекцыях у Расіі, ЗША, Францыі, Германіі, Шатландыі, Фінляндыі, Турцыі, Канады, Ізраіля, Літвы.

Жыве ў г. Баранавічы. Займаецца жывапісам і графікай, а таксама мастацкім кавальствам у суполцы «Каваль» разам з Іванам Квятко і Сяргеем Сяргейчыкам.

Remove ads

Узнагароды і званні

  • 1991 — Член творчага аб’яднання «Аршыца»
  • 1992 — Лаўрэат конкурсу «Art-mark», г. Віцебск, Беларусь.
  • 1999 — Член Саюза мастакоў Беларусі.
  • 2003 — Член Міжнароднага мастацкага аб’яднання «Майстар».
  • 2004 — Член Міжнароднай акадэміі графікі, г. Санкт-Пецярбург, Расія.
  • 2004 — 2-е Міжнароднае біенале графікі, ЦВЗ «Манеж», г. Санкт-Пецярбург, Расія. Першая прэмія і медаль у намінацыі «станковая графіка».
  • 2006 — «Майстар-клас», г. Санкт-Пецярбург, Расія. Нададзена званне «Майстар».
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads