Аляксандр Анатолевіч Буцько

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Анатолевіч Буцько
Remove ads

Аляксандр Анатолевіч Буцько (нар. 18 сакавіка 1986, Гродна) — беларускі, расійскі і турэцкі валейбаліст.

Хуткія факты Аляксандр Анатолевіч Буцько, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Валейболам пачаткаў займацца ў 10 гадоў у СДЮШАР імя А. Н. Сапегі. У 14-гадовым ўзросце на яго звярнуў увагу Юрый Мікалаевіч Сапега (спартоўца, брат Аляксандра Сапегі). з 2002 года, Аляксандр Буцько выступаў за юніёрскую зборную Беларусі і вызваўся ў нацыянальную зборную краіны, у склад якой трапіў 7 ліпеня 2003 года ў англійскім Лафбора у матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне В супраць каманды Босніі і Герцагавіны.

Апошні параіў яму змяніць амплуа і перакваліфікавацца з нападаючага ў сувязнога, а ў 2003 годзе запрасіў у маскоўскае «Дынама»[1].

Да 2003 гады выступаў за гродзенскі "Камунальнік", а ў 2003 годзе падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Пасля прыняцця расійскага грамадзянства, у складзе «Дынама» выйграў срэбраны медаль чэмпіянату Расіі (сезон 2003/2004). З лета 2004 года - у складзе маскоўскага «Луч», у якім граў да яго расфармавання ў 2006 г. У 2005 годзе упершыню быў уключаны ў пашыраны склад зборнай Расіі, трэнерам якой быў Заран Гаіч. Дэбют у складзе зборнай Расіі адбыўся ў 2009 годзе ў Гаване — у межах Сусветнай лігі, дзе зборная Расіі саступіла Кубе 2:3. Усяго адыграў Аляксандр Буцько ў 6 матчах інтэркантынентальнага раўнду і ня быў уключаны ў заяўку зборнай на «Фінал шасці» ў Белградзе. У склад зборнай ён вярнуўся ў 2011, 2012, 2013, 2014, 2015 і 2017 гадах.

У 2006 годзе апынуўся ў навасібірскім «Лакаматыве», а праз год — у зорнай адзінцоўскай «Іскры» У сезоне 2008/2009 Аляксандр Буцько заваяваў месца асноўнага сувязнога падмаскоўнай каманды, у складзе якой выйграў срэбраны медаль чэмпіянату Расіі. Разам з тым, ён стаў бронзавым прызёрам Лігі чэмпіёнаў і ўладальнікам прызу лепшага сувязнога «Фіналу чатырох» ў Празе.

З 2009 года, Аляксандр Буцько знощ выступаў за навасібірскі «Лакаматыў», дзе ўмацаваў рэпутацыю аднаго з лепшых сувязных Суперлігі. з 4 лютага 2016 г. граў ў складзе казанскага «Зеніту», дзе разам з камандай выйграў 15 трафеяў на спаборніцтвах у Расіі.

У сезоне 2021/22 іграў за кемераўскі «Кузбасс». У красавіку 2023 года аднавіў выступы за казанскі «Зеніт» пасля дыскваліфікацыі ў 2022 годзе праз знойдзены допіг. Працягвае іграць за турэцкі «Аккуш» з 2025 г.

Remove ads

Дасягненні

  • Беларусь 01Чэмпіён Чэмпіён Беларусі (2): 2002/03, 2001/02
  • Беларусь 02Сярэбраны прызёр Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (1): 2001/02
  • Сцяг Расіі Пераможца Сусветнай лігі: 2011
  • Сцяг Расіі Пераможца Кубку сусвету: 2011
  • Сцяг Расіі Чэмпіён Алімпійскіх гульняў ў Лондане: 2012
  • Сцяг Расіі Чэмпіён Еўропы; 2017

У клубнай кар'еры

  • Сцяг Расіі Чэмпіён Расіі (2015/16, 2016/17, 2017/18, 2022/23), срэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (2003/04, 2007/08, 2008/09, 2013/14, 2018/19, 2019/20, 2024/25).
  • Сцяг Расіі Кубак Расіі (2010, 2011, 2016, 2017, 2018, 2019), фіналіст Кубку Расіі (2008, 2009, 2014), бронзавы прызёр (2007).
  • Сцяг Расіі Суперкубак Расіі (2016, 2017, 2018, 2020).
  • Сцяг Расіі Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2012/13, 2015/16, 2016/17, 2017/18), срэбраны (2018/19), бронзавы (2008/09) прызёр.
  • Сцяг Расіі Пераможца клубнага Чэмпіянату Свету (2017), срэбраны (2013, 2016) і бронзавы (2019) прызёр.

Личные

  • Беларусь Лепшы сувязны чэмпіянату Беларусі: 2002/03
  • Сцяг Расіі Лепшы сувязны «Фіналу чатырох» Лігі чэмпіёнаў (2009, 2013, 2018).
  • Сцяг Расіі Лепшы сувязны «Фіналу чатырох» Кубку Расіі (2010, 2019).
  • Сцяг Расіі Лепшы сувязны «Фіналу шасці» чэмпіянату Расіі (2017).
  • Сцяг Расіі ЛЛепшы сувязны клубнага чэмпіянату сусвету (2017).
  • Сцяг Расіі Удзельнік Матчаў зорак Расіі (2010, 2011, 2012, 2014, 2014).
Remove ads

Асабістае жыццё

Пазнаёміўся з будучай жонкай Аннай ў Навасібірску. 5 мая 2024 году ў сям'і нарадзілася дзяўчынка.

Старэйшы брат Арцём Буцько разам са сваёй жонкай Алінай (у дзявоцтве Сарока (таксама валейбалісты). Аліна Буцько выступала за зборную Расіі.

Бацька Аляксандра і Арцёма быў кіраўніком гарадзенскага ансамбля народнай музыкі «Спадчына».

6 снежня 2013 г., у Навасібірску, Аляксандр Буцько ўдзельнічаў у этапе эстафеты алімпійскага вогнішча ХХІІ зімніх Алімпійскіх гульняў.

Узнагароды

  • Ордэн Дружбы (13 жніўня 2012 г.)
  • Ганаровы майстар спорту Расіі (20 жніўня 2012 г.)
  • Знак «За заслуги в развитии ОАО „РЖД“» 1 ступені (3 кастрычніка 2012).

Спасылкі

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads