Аляксандр Анатолевіч Буцько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Анатолевіч Буцько (нар. 18 сакавіка 1986, Гродна) — беларускі, расійскі і турэцкі валейбаліст.
Remove ads
Біяграфія
Валейболам пачаткаў займацца ў 10 гадоў у СДЮШАР імя А. Н. Сапегі. У 14-гадовым ўзросце на яго звярнуў увагу Юрый Мікалаевіч Сапега (спартоўца, брат Аляксандра Сапегі). з 2002 года, Аляксандр Буцько выступаў за юніёрскую зборную Беларусі і вызваўся ў нацыянальную зборную краіны, у склад якой трапіў 7 ліпеня 2003 года ў англійскім Лафбора у матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы ў дывізіёне В супраць каманды Босніі і Герцагавіны.
Апошні параіў яму змяніць амплуа і перакваліфікавацца з нападаючага ў сувязнога, а ў 2003 годзе запрасіў у маскоўскае «Дынама»[1].
Да 2003 гады выступаў за гродзенскі "Камунальнік", а ў 2003 годзе падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Пасля прыняцця расійскага грамадзянства, у складзе «Дынама» выйграў срэбраны медаль чэмпіянату Расіі (сезон 2003/2004). З лета 2004 года - у складзе маскоўскага «Луч», у якім граў да яго расфармавання ў 2006 г. У 2005 годзе упершыню быў уключаны ў пашыраны склад зборнай Расіі, трэнерам якой быў Заран Гаіч. Дэбют у складзе зборнай Расіі адбыўся ў 2009 годзе ў Гаване — у межах Сусветнай лігі, дзе зборная Расіі саступіла Кубе 2:3. Усяго адыграў Аляксандр Буцько ў 6 матчах інтэркантынентальнага раўнду і ня быў уключаны ў заяўку зборнай на «Фінал шасці» ў Белградзе. У склад зборнай ён вярнуўся ў 2011, 2012, 2013, 2014, 2015 і 2017 гадах.
У 2006 годзе апынуўся ў навасібірскім «Лакаматыве», а праз год — у зорнай адзінцоўскай «Іскры» У сезоне 2008/2009 Аляксандр Буцько заваяваў месца асноўнага сувязнога падмаскоўнай каманды, у складзе якой выйграў срэбраны медаль чэмпіянату Расіі. Разам з тым, ён стаў бронзавым прызёрам Лігі чэмпіёнаў і ўладальнікам прызу лепшага сувязнога «Фіналу чатырох» ў Празе.
З 2009 года, Аляксандр Буцько знощ выступаў за навасібірскі «Лакаматыў», дзе ўмацаваў рэпутацыю аднаго з лепшых сувязных Суперлігі. з 4 лютага 2016 г. граў ў складзе казанскага «Зеніту», дзе разам з камандай выйграў 15 трафеяў на спаборніцтвах у Расіі.
У сезоне 2021/22 іграў за кемераўскі «Кузбасс». У красавіку 2023 года аднавіў выступы за казанскі «Зеніт» пасля дыскваліфікацыі ў 2022 годзе праз знойдзены допіг. Працягвае іграць за турэцкі «Аккуш» з 2025 г.
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2002/03, 2001/02
Сярэбраны прызёр Кубка Беларусі (1): 2001/02
Пераможца Сусветнай лігі: 2011
Пераможца Кубку сусвету: 2011
Чэмпіён Алімпійскіх гульняў ў Лондане: 2012
Чэмпіён Еўропы; 2017
У клубнай кар'еры
Чэмпіён Расіі (2015/16, 2016/17, 2017/18, 2022/23), срэбраны прызёр чэмпіянату Расіі (2003/04, 2007/08, 2008/09, 2013/14, 2018/19, 2019/20, 2024/25).
Кубак Расіі (2010, 2011, 2016, 2017, 2018, 2019), фіналіст Кубку Расіі (2008, 2009, 2014), бронзавы прызёр (2007).
Суперкубак Расіі (2016, 2017, 2018, 2020).
Пераможца Лігі чэмпіёнаў (2012/13, 2015/16, 2016/17, 2017/18), срэбраны (2018/19), бронзавы (2008/09) прызёр.
Пераможца клубнага Чэмпіянату Свету (2017), срэбраны (2013, 2016) і бронзавы (2019) прызёр.
Личные
Лепшы сувязны чэмпіянату Беларусі: 2002/03
Лепшы сувязны «Фіналу чатырох» Лігі чэмпіёнаў (2009, 2013, 2018).
Лепшы сувязны «Фіналу чатырох» Кубку Расіі (2010, 2019).
Лепшы сувязны «Фіналу шасці» чэмпіянату Расіі (2017).
ЛЛепшы сувязны клубнага чэмпіянату сусвету (2017).
Удзельнік Матчаў зорак Расіі (2010, 2011, 2012, 2014, 2014).
Remove ads
Асабістае жыццё
Пазнаёміўся з будучай жонкай Аннай ў Навасібірску. 5 мая 2024 году ў сям'і нарадзілася дзяўчынка.
Старэйшы брат Арцём Буцько разам са сваёй жонкай Алінай (у дзявоцтве Сарока (таксама валейбалісты). Аліна Буцько выступала за зборную Расіі.
Бацька Аляксандра і Арцёма быў кіраўніком гарадзенскага ансамбля народнай музыкі «Спадчына».
6 снежня 2013 г., у Навасібірску, Аляксандр Буцько ўдзельнічаў у этапе эстафеты алімпійскага вогнішча ХХІІ зімніх Алімпійскіх гульняў.
Узнагароды
- Ордэн Дружбы (13 жніўня 2012 г.)
- Ганаровы майстар спорту Расіі (20 жніўня 2012 г.)
- Знак «За заслуги в развитии ОАО „РЖД“» 1 ступені (3 кастрычніка 2012).
Спасылкі
- Aleksandr Butko (Аляксандр Анатольевіч Буцько) Архівавана 16 жніўня 2024.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads