Аляксандр Валер’евіч Панамароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алякса́ндр Вале́р’евіч Панамаро́ў (укр.: Олександр Валерійович Пономарьов; нар. 9 жніўня 1973, Хмяльніцкі, Украіна) — украінскі спявак.
Remove ads
Біяграфія
Дзяцінства
Бацька Аляксандра — Валерый — паходзіць з Хмяльніцкага, а маці — Любоў Анатольеўна — з Данецка. У дзяцінстве Саша хварэў на малакроўе. З 6 гадоў пайшоў у бокс, якім займаўся да 15 гадоў. Падчас аднаго з баксёрскіх паядынкаў Саша прапусціў удар у галаву. Траўма прывяла да хуткай страты зроку. Урачы параілі Панамарову адмовіцца ад боксу. Саша якраз закончыў 8 класаў. З’явілася магчымасць паступіць у вучылішча, якіх тады ў Хмяльніцкім было 3 — медыцынскае, педагагічнае і музычнае. Саша выбраў музычнае. На ўступным іспыце Аляксандр Панамароў спяваў песню «Ніч така місячна».
Еўрабачанне
Прымаў удзел у Еўрабачанні-2003 ад Украіны, але не здолеў перамагчы.
Панамароў і палітыка
Аляксандр Панамароў вызначыўся ў выступах у палітычнай кампаніі на падтрымку другога тэрміна Кучмы. Ён, разам з шэрагам іншых спевакоў, ездзіў праматурамі па Украіне на падтрымку, тады праўладнага, кандыдата ў прэзідэнты.
Remove ads
Дыскаграфія
Альбомы
- З ранку до ночі (1996)
 - Перша і остання любов (1997)
 - Вона (2000)
 - Він (2001)
 - Я люблю тільки тебе (2006)
 - Ніченькою (2007)
 - Найкраще (2016)
 
Сінглы
- Hasta la Vista (2003)
 - 100 kisses — разам з Ані Лорак (2006)
 - Україна переможе (2022)
 
Кампіляцыі
- Краще (2004)
 - Золоті хіти (2007)
 - Найкраще (2016)
 
Спасылкі
- Старонка фан-клуба Аляксандра Панамарова Архівавана 11 снежня 2015.
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
