Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Украіна на конкурсе песні Еўрабачанне
Remove ads

Украіна прымае ўдзел у конкурсе песні «Еўрабачанне», пачынаючы з 2003 года.

Хуткія факты Украіна, Удзелы ...

У другі год свайго ўдзелу Украіна выйграла конкурс з песняй Русланы «Wild Dances». Другія месцы Украіне прынеслі ў 2007 і 2008 гадах Верка Сярдзючка з песняй «Dancing Lasha Tumbai» і Ані Лорак з песняй «Shady Lady» адпаведна. У 2011 годзе да тройкі лідараў наблізілася спявачка Міка Ньютон, заняўшы 4 месца. У 2013 годзе краіну прадставіла спявачка Злата Огневіч. Яна заняла 3 месца, саступіўшы Азербайджану і Даніі. У 2015 годзе краіна ўпершыню адмовілася ад удзелу ў конкурсе, паводле заявы Першага нацыянальнага канала Украіны — з-за нестабільнай фінансавай і палітычнай сітуацыі ў краіне[1]. У 2016 годзе Украіна вярнулася на конкурс і спявачка Джамала, якая прадстаўляла краіну, выйграла Еўрабачанне-2016. Упершыню за ўсю гісторыю яе ўдзелу нацыянальны адбор праводзілі тэлеканалы UA: Перший і СТБ праводзілі сумесна. У 2018 годзе UA: Перший і СТБ трансляцыю конкурсу ўпершыню правелі сумесна. У 2022 годзе гурт Kalush Orchestra здабыў трэцюю перамогу на Еўрабачанні для Украіны.

Remove ads

Гісторыя дэбюту на конкурсе

Упершыню прыняць удзел у міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне Украіна вырашыла ў сакавіку 2002 года[2]. Пра само Еўрабачанне і магчымы ўдзел у ім загаварылі ў канцы мая 2002 года, калі Нацыянальная тэлекампанія Украіны правяла трансляцыю конкурсу Еўрабачанне-2002[3]. Дэбют Украіны на конкурсе адбыўся ў 2003 годзе. Тагачасны музыкальны прадзюсар УТ-1 Алена Мазгавая высунула на конкурс свайго мужа Аляксандра Панамарова. За 50 тысяч долараў купляецца песня ў аўтара хіта «Diva», з якім на Еўрабачанні-1998 перамагла Дана Інтэрнэшнл. Але песня не выклікае такога фурору, у выніку 14 месца і 30 балаў.

Remove ads

Удзельнікі

     Пераможца
     Другое месца
     Трэцяе месца
     Апошняе месца
     Аўтаматычны праход у фінал
     Не прайшла ў фінал
     Не ўдзельнічала або была дыскваліфікавана
Больш інфармацыі Год, Прадстаўнік ...
Remove ads

Украінскія выканаўцы як прадстаўнікі іншых краін

Больш інфармацыі Год, Выканаўца ...

Зноскі

  1. Украина берёт тайм-аут в конкурсе Евровидение на год (руск.)(недаступная спасылка). Перший нацiональний (19 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2014. Праверана 19 верасня 2014.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads