Конкурс песні Еўрабачанне 2003

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Конкурс песні Еўрабачанне 2003 - 48 конкурс песні "Еўрабачанне". Яго фінал адбыўся 24 мая 2003 года на сцэне Сконта-хол у сталіцы Латвіі - горадзе Рыга. У конкурсе прынялі ўдзел 26 краін. Конкурс 2003 года стаў апошінм конкурсам песні "Еўрабачанне", які праводзіўся ў адзін вечар. На правядзенне "Еўрабачання 2003" латвійскі ўрад даў 2,3 млн. дал.

Хуткія факты Дата, Фінал ...
Remove ads

Вядучыя

Вядучымі Конкурса песні "Еўрабачанне 2003" сталі Рэнарс Каўперс і Марыя Навумава. Марыя Навумава пад псеўданімам Marie N стала пераможцай папярэдняга конкурса ў 2002 годзе, Рэнарс Каўперс ў складзе групы Brainstorm заняў 3 месца на Еўрабачанні 2000.

Галасаванне

У 2003 годзе, як і ў мінулых конкурсах, выкарыстоўвалася галасаванне тэлегледачоў, але Ірландыя, Расія і Боснія і Герцагавіна выкарыстоўвалі галасаванне журы з-за тэхнічных праблем. Галасаванне журы ў Ірландыі ставілася пад сумнёў у Расіі, але было аб'яўлена, што рэзультаты галасавання журы не адрозніваюцца ад рэзультатаў галасавання тэлегледачоў.

У выніку галасавання на Еўрабачанні 2003 упершыню перамагла Турцыя. На другім месцы спынілася група з Бельгіі- Urban Trad, ёй не хапіла да перамогі ўсяго 2 балы. Расійская група Тату, якая лічылася фаварытам, заняла толькі трэцяе месца.

Remove ads

Фінал

Больш інфармацыі №, Краіна ...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads