Андрэй Уладзіміравіч Парубій

украінскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Вярхоўнай Рады Украіны (2016—2019) From Wikipedia, the free encyclopedia

Андрэй Уладзіміравіч Парубій
Remove ads

Андрэй Уладзіміравіч Парубій (укр.: Андрій Володимирович Парубій; 31 студзеня 1971(1971-01-31), Шаптыцкі, Львоўская вобласць[1]30 жніўня 2025(2025-08-30)[2], Львоў[3]) — украінскі палітык.

Хуткія факты Андрэй Уладзіміравіч Парубій, народны дэпутат Украіны ...

Старшыня моладзевай арганізацыі «Спадчына». Дэпутат Львоўскай абласной рады з 1990 па 2007 год. Адзін з заснавальнікаў Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». У 2007 годзе ён быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета Украіны па спісе Нашай Украіны — Народнай Самаабароны. Актыўны ўдзельнік Аранжавай рэвалюцыі, камендант «Украінскага дому» ў Кіеве. Афіцыйны прадстаўнік Віктара Юшчанкі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі Украіны на выбарах прэзідэнта Украіны 2010 года[4][5].

Камендант Еўрамайдана[6], кіраўнік Самаабароны Майдана з лістапада 2013 года па люты 2014 года[7]. З канца лютага 2014 г. — сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. Старшыня Вярхоўнай Рады Украіны (2016—2019).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 31 студзеня 1971 года ў горадзе Чэрванаград Львоўскай вобласці.

У 1987 годзе — лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР. У 1987—1988 гадах — лабарант Верхнеднястроўскай славяна-рускай археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР. У 1988—1989 гадах — лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР. У 1991 годзе — старшы лабарант Карпацкай архітэктурна-археалагічнай экспедыцыі Інстытута грамадскіх навук АН УССР.

У 1988 годзе ўзначаліў нацыяналістычную маладзёжную арганізацыю — Грамада «Спадчына». Удзельнічаў у нацыянальна-вызваленчым руху, арганізоўваў першыя ва Украіне пікеты. У 1989 годзе арыштаваны за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу.

З 1990 года — дэпутат Львоўскай абласной рады, сакратар пастаяннай дэпутацкай камісіі па пытаннях моладзі і спорту.

У 1991 разам з Алегам Цягнібокам быў адным з заснавальнікаў Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ), пераназванай у 2004 ва Усеўкраінскае аб’яднанне «Свабода».

У 1994 годзе скончыў гістарычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко, атрымаў дыплом спецыяліста па спецыяльнасці «гісторык, выкладчык гісторыі».

У 19941998 — дэпутат Львоўскай гарадской рады, старшыня дэпутацкай суполкі.

З 1996 — кіраўнік Таварыства садзейнічання Узброеным сілам і Ваенна-марскому флоту Украіны «Патрыёт Украіны».

З 1999 — рэдактар навукова-палітычнага часопіса «Арыенціры».

У канцы 1999 года ўзначаліў маладзёжнае крыло Сацыял-нацыянальнай партыі Украіны (СНПУ) «Патрыёт Украіны».

У 2001 годзе скончыў аспірантуру Дзяржаўнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка» па спецыяльнасці «Паліталогія і сацыялогія».

З 2002 — дэпутат, намеснік старшыні Львоўскай абласной рады.

Актыўны ўдзельнік прыходу да ўлады Віктара Юшчанкі. Падчас падзей лістапада — снежня 2004 года быў камендантам Украінскага дома ў Кіеве. Узнагароджаны памятным знакам «выбітных удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі». Дарадца палітычнай рады партыі «Наша Украіна».

З 2005 года — старшыня партыі Народны саюз «Украінцы», рэарганізаванай у грамадзянскае аб’яднанне «Украінскі дом».

З красавіка 2006 па снежань 2007 — дэпутат Львоўскай абласной рады ад блока «Наша Украіна».

У лютым 2010 года Парубій звярнуўся ў Еўрапейскі парламент з просьбай перагледзець сваю негатыўную рэакцыю на рашэнне колішняга прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі прысвоіць Сцяпану Бандэры, правадыру Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, званне Героя Украіны[8].

У 2007—2012 гадах — народны дэпутат Украіны VI склікання ад блока «Наша Украіна — Народная самаабарона». Старшыня падкамітэта па пытаннях кантролю за ажыццяўленнем замежных адносін Камітэта Вярхоўнай Рады па замежных справах. Член дэпутацкай суполкі Вячаслава Кірыленкі «За Украіну!».

3 лютага 2012 напісаў заяву пра выхад з партыі «Наша Украіна». 6 чэрвеня ўступіў у партыю «Фронт пераменаў».

У 2012—2014 гадах — народны дэпутат Украіны VII склікання ад Усеўкраінскага Аб’яднання «Бацькаўшчына». Старшыня падкамітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння інтэграцыі Украіны ў міжнародную навуковую і адукацыйную прастору Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях навукі і адукацыі.

Еўрамайдан

Thumb
Андрэй Парубій на сцэне Еўрамайдана. Кіеў, 8 снежня 2013 года.

З лістапада 2013 па люты 2014 каардынаваў штодзённае функцыянаванне Еўрамайдана, быў фактычна камендантам і кіраўніком яго намётавага мястэчка і кіраўніком атрадаў самаабароны Майдана.

Пасля падпісання Прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам і лідарамі апазіцыі 21 лютага 2014 года Пагаднення па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ва Украіне, у ноч з 21 лютага на 22 лютага, атрадамі самаабароны пад кіраўніцтвам Парубія, быў узяты пад кантроль урадавы квартал у Кіеве — будынкі Вярхоўнай Рады, адміністрацыі прэзідэнта, Кабінета міністраў і МУС[9][10].

Парубій добраахвотна склаў дэпутацкія паўнамоцтвы 17 сакавіка 2014 года ў сувязі прызначэннем на пасаду сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Сакратар СНБА Украіны

27 лютага 2014 года, пасля перамогі Еўрамайдана і адхілення Віктара Януковіча ад улады, указам выканаўцы абавязкаў Прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава, Андрэй Парубій быў прызначаны сакратаром СНБА[11]. На час яго знаходжання на пасадзе прыйшліся анексія Крыма Расіяй і вайна на ўсходзе Украіны. Як сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны, Парубій курыраваў антытэрарыстычную аперацыю на ўсходзе Украіны[12].

7 жніўня 2014 года ён падаў у адстаўку з пасады, і дадаў, што «ў час вайны каменціраваць адстаўку лічу непрымальным»[13]. У той жа дзень Прэзідэнт Пётр Парашэнка прыняў гэтую адстаўку. Пазней Парубій патлумачыў сваю адстаўку рознагалоссямі з кіраўніком дзяржавы.

Пасля адстаўкі

26 жніўня 2014 года пакінуў палітраду партыі «Бацькаўшчына».

10 верасня 2014 года на з’ездзе партыі «Народны фронт» разам з камандзірамі добраахвотніцкіх батальёнаў быў уключаны ў ваенную раду — спецыяльны орган, які будзе распрацоўваць прапановы па абараназдольнасці Украіны.

На пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду 2014 года абраны народным дэпутатам Украіны па партыйным спісе (№ 4 у спісе) ад Народнага фронту[14].

4 снежня 2014 года галасамі 313 народных дэпутатаў абраны Першым намеснікам Старшыні Вярхоўнай Рады Украіны. Як і старшыня Вярхоўнай Рады, У. Гройсман, А. Парубій падтрымаў Пастанову па адмысловым парадку самакіравання на Данбасе, а таксама і праект змяненняў у Канстытуцыю адносна «дэцэнтралізацыі ўлады», які прадугледжвае гэты асаблівы парадак[15][16].

14 красавіка 2016 года абраны Старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Гройсмана, які ўзначаліў Кабінет міністраў Украіны.

Забіты 30 жніўня 2025 года ў Львове.

Remove ads

Узнагароды

  • Ордэн «За заслугі» III ст. (6 снежня 2006) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання, шматгадовую добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм[17];
  • ордэн князя Яраслава Мудрага V ст. (23 чэрвеня 2009) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё канстытуцыйных асноў украінскай дзяржаўнасці, шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм у абароне канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і грамадзяніна[18];
  • ганаровая грамата Прэзідэнта Украіны.
Remove ads

Уласныя працы

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку Ірыну.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads