Аляксандр Васілевіч Бажанаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аляксандр Васілевіч Бажанаў (19 жніўня (1 верасня) 1917 — 29 чэрвеня 1944) — Герой Савецкага Саюза (22.8.1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір артылерыйскай батарэі 76-мм гармат 68-га стралковага палка 70-й стралковай дывізіі 33-й арміі 2-га Беларускага фронту, старшы сяржант.

Хуткія факты Аляксандр Васілевіч Бажанаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Труфанцава цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці ў сям’і селяніна. Рускі. Скончыў пачатковую школу, працаваў у калгасе.

У 1938 годзе быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года. У 1942 годзе быў прыняты ў ВКП(б). За стойкасць, мужнасць і адвагу ў Курскай бітве быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

Пры прарыве варожай абароны і падчас наступу зброі старшага сяржанта Бажанава заўсёды знаходзілася ў перадавых парадках пяхоты. Дакладным агнём артылерысты забяспечвалі прасоўванне стралковых падраздзяленняў.

28[1] чэрвеня 1944 года ў баі каля вёскі Гаршкова (Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці) разлік Бажанава падавіў 3 варожых кулямёты і пяхота, якую падтрымлівае агнём артылерыстаў, хутка заняла ўмацаваныя пазіцыі ворага. У контратаку на іх пазіцыі накіраваліся 2 батальёны пяхоты, 10 цяжкіх танкаў і дзве самаходныя ўстаноўкі праціўніка.

Адбіваючы націск ворага старшы сяржант Бажанаў знішчыў самаходную артылерыйскую ўстаноўку «фердынанд» і больш за шэсцьдзесят гітлераўцаў. Калі скончыліся снарады, а танкі ворага прарваліся да агнявой пазіцыі, з супрацьтанкавай гранатай кінуўся пад танк[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 жніўня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старшаму сяржанту Бажанаву Аляксандру Васільевічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Пахаваны на месцы бою каля вёскі Гаршкова ў брацкай магіле.
  • Імя Героя было прысвоена піянерскай дружыне Высакоўскай школы Барысаглебскага раёна, у якой вучыўся Герой.

Зноскі

  1. Бажанов Александр Васильевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads