Аляксандр Васільевіч Тузікаў
вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Васільевіч Тузікаў (нар. 5 верасня 1958, Полацк) — беларускі навуковец у галіне матэматычнай кібернетыкі і інфарматыкі. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2005), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2014).
Remove ads
Біяграфія
У 1980 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. З 1980 года — у Аб’яднаным інстытуце праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 2003 года — намеснік дырэктара, з 2009 па 2022[1] — генеральны дырэктар), адначасова з 1989 года працуе ў БДУ: у 2017 — заснаваў і ўзначаліў кафедру біямедыцынскай інфарматыкі[2], з 2018 — прафесар гэтай кафедры.[3]
У 1985 годзе абараніў дысертацыю «Метады рашэння некаторых класаў шматкрытэрыяльных задач тэорыі раскладаў» на атрыманне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук, а ў 1999 годзе — доктарскую дысертацыю «Аналіз сіметрычнасці і параўнанне аб’ектаў на аснове матэматычнай марфалогіі», у 2005 годзе Аляксандру Васільевічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка».
У 2014 годзе А. В. Тузікаў быў абраны членам-карэспандэнтам НАН Беларусі па спецыяльнасці «Інфарматыка ў медыцыне і біялогіі».
Прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у Міжнароднай асацыяцыі па распазнаванні вобразаў (IAPR).
Remove ads
Навуковая дейнасць
Апублікаваў звыш 350 друкаваных прац, у тым ліку 5 манаграфій і больш за 50 работ на англійскай мове, уключаючы артыкулы ў самых прэстыжных замежных часопісах. Выступаў з навуковымі дакладамі на міжнародных канферэнцыях і ў вядучых замежных навуковых цэнтрах у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Нідэрландах, Аўстраліі, Японіі, Польшчы, Расіі і інш[4].
Узнагароды і прэміі
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». У 2007 годзе яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя вынікі. У 2009 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны.
Зноскі
- ФПМИ - КАФЕДРА БИОМЕДИЦИНСКОЙ ИНФОРМАТИКИ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
- ТУЗИКОВ АЛЕКСАНДР ВАСИЛЬЕВИЧ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads